25 красавiка 2024, Чацвер, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ўпершыню паказалі, як нішчаць акупантаў з унікальнага французскага гранатамёта

4
УСУ ўпершыню паказалі, як нішчаць акупантаў з унікальнага французскага гранатамёта

Зброя значна больш эфектыўная за савецкі аналаг, які выкарыстоўваецца ў войску РФ.

УСУ ўпершыню пачалі прымяняць на фронце французскія мінамёты MO-120-RT. Іх з'яўленне ва Украіне заўважыў рэсурс Ukraine Weapons Tracker у Twitter у пачатку снежня.

«Упершыню заўважаны наразны мінамёт МО-120-РТ калібру 120 мм ва ўкраінскіх вайскоўцаў», – паведаміў рэсурс.

Ён удакладніў, што гэтыя ўстаноўкі б'юць рэактыўнымі боепрыпасамі і здольныя паражаць цэлі на адлегласці да 13 км.

Гэта значна лепш, чым савецкі аналаг 2Б11, у якога далёкасць паразы складае ўсяго 9 км.

Са звестак рэсурсу, мінамёт, які засвяціўся на фота, украінскія войскі атрымалі з Італіі.

Адзначым, што МО-120-РТ знаходзіцца на ўзбраенні войска Францыі, Корпуса марской пяхоты ЗША і Узброеных сіл іншых краін.

Лічыцца адным з самых лепшых у сваім класе, шануецца за надзейнасць і высокую эфектыўнасць.

Гэты мінамёт удзельнічаў у вайне ў Персідскай затоцы, у Афганістане, у Іраку і ў іншых канфліктах высокай баявой інтэнсіўнасці.

Для абслугоўвання аднаго МО-120-РТ патрабуецца 4 вайскоўцы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках