20 красавiка 2024, Субота, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явілася відэа ліквідацыі ў Данецку калабаранткі Піраговай

17
З'явілася відэа ліквідацыі ў Данецку калабаранткі Піраговай

Выбух адбыўся побач з прыпаркаваным аўтамабілем.

У сацсетках апублікавалі відэа ліквідацыі ў часова падкантрольным РФ Данецку «дэпутаткі» так званай «народнай рады ДНР» Марыі Піраговай.

На абнародаваных кадрах відаць, як яна гутарыць пра нешта з невядомым, а калі падыходзіць да прыпаркаванага побач аўтамабіля, адбываецца выбух.

Яго прычыны на гэты час дакладна не вядомыя, аднак расейская прапаганда сцвярджае, што гаворка ідзе пра «абстрэл УСУ».

Маці калабаранткі Мая Пірагова таксама з'яўляецца памагатай акупантаў, і ў 2021 годзе яна была ўключаная расейскім бокам у Трохбаковую кантактную групу на Данбасе, у сувязі з чым украінская дэлегацыя адмовілася ад далейшых перамоў.

Акрамя таго, яна вядомая чалавеканенавісніцкімі заявамі аб «ачышчэнні» Марыюпаля войскам РФ, ахвярамі якога сталі тысячы мірных жыхароў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках