28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал Ходжэс аб нападах дронаў на авіябазы РФ: Гэта паскорыць вызваленне Крыма

Генерал Ходжэс аб нападах дронаў на авіябазы РФ: Гэта паскорыць вызваленне Крыма
БЭН ХОДЖЭС

Расейскія войскі не здольныя ўтрымаць паўвыспу.

Украіна здольная атакаваць ворагаў на вельмі далёкіх дыстанцыях, а сістэмы СПА ў краіне-агрэсары далёка не такія моцныя, як меркавалася раней.

Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле радыёстанцыі "Голас Амерыкі" са спасылкай на амерыканскіх і аўстралійскіх ваенных экспэртаў.

Да такой высновы спецыялісты прыйшлі, калі прааналізавалі выбухі на авіябазе «Энгельс» у Саратаўскай вобласці і аэрадроме «Дзягілева» каля Разані.

Калі меркаваць, што ўдары па расейскіх вайсковых базах наносіліся ўкраінскімі беспілотнікамі, то, мяркуюць экспэрты, вайсковы патэнцыял Украіны дазваляе атакаваць расейскія базы на часова акупаванай паўвыспе Крым і вызваліць яго ў сціслыя тэрміны.

«Калі зараз яны здольныя ўразіць розныя базы вакол Крыма, напрыклад, авіябазу Севастопаль і базу ВМС, то гэта значыць, на мой погляд, што расейскія сілы не здольныя ўтрымаць Крым. Урэшце, відавочна, украінцы маюць намер вызваліць Крым да канца лета», - мяркуе генерал і былы камандзір войскамі ЗША ў Еўропе Бэн Ходжэс.

Іншы экспэрт, маёр войска ЗША ў адстаўцы Майк Лаёнс кажа -удар па расейскай базе ў Курску ўжо на другі дзень пасля нападу на Энгельс і Дзягілева (калі ён сапраўды быў учынены УСУ) сведчыць - Украіна пасылае сігнал аб тым, што ў УСУ ёсць магчымасць для настолькі дзёрзкіх нападаў.

Са слоў Лаёнса, гэтыя атакі былі вельмі дакладнымі, хоць «неверагодна складана трапіць у цэль на адлегласці 700 кіламетраў».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках