25 красавiка 2024, Чацвер, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пентагон аб атаках на расейскія аэрадромы: Украіна сама выбірае цэлі

Пентагон аб атаках на расейскія аэрадромы: Украіна сама выбірае цэлі

ЗША толькі пастаўляюць зброю.

Пентагон заявіў, што ЗША не ведалі загадзя аб нападзе на расейскія аэрадромы.

Мінабароны ЗША не каардынуе з Кіевам атакі, сказала намесніца прэс-сакратара ведамства Сабрына Сінгх.

«Я б не сказала, што мы ўвесь час на сувязі ці ў кантакце што да ўдараў, якія будуць нанесеныя. Мы, безумоўна, узаемадзейнічаем з украінскімі калегамі», - сказала Сінгх.

Прэс-сакратарка Пентагона заявіла, што ЗША «пастаўляюць узбраенні і сістэмы», якія патрэбны ўкраінскаму боку.

Як паведамляў сайт Charter97.org, украінскія дроны два дні запар наносілі ўдары па авіябазах ў Расеі. У Курску ў выніку атакі дрона загарэўся нафтаназапашвальнік. Пасля ўдараў беспілотнікаў па аэрадромах у Энгельсе і Разані былі пашкоджаны тры расейскія самалёты.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках