19 красавiка 2024, Пятніца, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Расейцам давядзецца неўзабаве развітацца са Сватавам і Крамянной»

2
«Расейцам давядзецца неўзабаве развітацца са Сватавам і Крамянной»
СЯРГЕЙ ГАЙДАЙ

Акупанты ўжо адкочваюцца да лініі абароны ў раёне Старабельска.

Расейскім войскам неўзабаве давядзецца развітвацца са Сватава і Крамянной (Луганская вобласць). Акупанты гэта разумеюць, а таму рыхтуюцца да наступнай абароны ў Старабельску.

Аб гэтым заявіў кіраўнік Луганскай АУ Сяргей Гайдай.

«Што да Сватава-Крамянскага кірунку, там акупанты сцягнулі вялікую колькасць сіл і сродкаў. Яны спрабуюць неяк змяніць сітуацыю, спыніць прасоўванне нашых войскаў», - кажа Гайдай.

Паводле ягоных слоў, супраціўнік перакідае туды вялікую колькасць тэхнікі, вязуць усё больш і больш рэзерваў, сцягваючы іх з розных частак.

«Але спадзяемся, што нічога ў іх не атрымаецца. Улічваючы, што яны ў Старабельску будуюць другую лінію абароны, я думаю маральна яны ўжо разумеюць, што ў найбліжэйшай будучыні са Сватавым і Крамянной ім давядзецца развітацца», - адзначыў Гайдай.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках