28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскіх прапагандыстаў ахапіла паніка праз «сотні дыверсантаў»

4
Расейскіх прапагандыстаў ахапіла паніка праз «сотні дыверсантаў»
ВОЛЬГА СКАБЕЕВА

Рупары Крамля напалоханы магчымай партызанскай вайной у РФ.

Расейская прапаганда адзначылася новым наратывам, заявіўшы, што «РФ пагражаюць этнічныя ўкраінцы і ўцекачы», перадае УНІАН.

У эфіры прапагандысцкага ток-шоў Вольгі Скабеевай раптам заявілі, што гэтыя групы ўкраінцаў «здольныя на дыверсіі». Іх у Расеі нібыта ўжо «не дзясяткі і не сотні».

«Я думаю, што на тэрыторыі Расеі ёсць дастаткова людзей, якія сімпатызуюць Украіне. Калі ўзяць, так бы мовіць, колькасць этнічных украінцаў, я думаю, гэта не дзясяткі і не сотні», - заявіў расейскі прафесар і генерал-лейтэнант запасу Яўген Бужынскі.

Скабеева дадала, што і сярод украінскіх уцекачоў ёсць людзі, здольныя на дыверсіі. «Эксперт» з ёй пагадзіўся.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках