19 красавiка 2024, Пятніца, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выканкам МАК выступіў за падаўжэнне санкцый у дачыненні да беларускіх спартоўцаў

1
Выканкам МАК выступіў за падаўжэнне санкцый у дачыненні да беларускіх спартоўцаў

Санкцыі дзейнічаюць з лютага.

Выканаўчы камітэт Міжнароднага Алімпійскага камітэта падтрымаў захаванне санкцый, уведзеных супраць беларускіх і расейскіх спартоўцаў. Аб гэтым заявіў прэзідэнт МАК Томас Бах.

«Магчыма, вас не здзівіць, што санкцыі супраць расейскай і беларускай дзяржавы і ўрада ніякім чынам не ставіліся пад сумнеў падчас сённяшніх вельмі глыбокіх дэбатаў. Як я ўжо неаднаразова заяўляў: санкцыі павінны заставацца ў дзеянні. Гэтыя санкцыі былі ўведзеныя праз парушэнні алімпійскага замірэння, што з'яўляецца парушэннем Алімпійскай хартыі», - падае словы Томаса Баха прэс-служба камітэта.

Нагадаем, у лютым гэтага года МАК рэкамендаваў міжнародным спартыўным федэрацыям адхіліць ад турніраў расейскіх і беларускіх спартоўцаў. Большасць спартовых федэрацый прытрымліваюцца гэтай рэкамендацыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках