25 красавiка 2024, Чацвер, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін надумаў «закапацца» на Новы год

5
Пуцін надумаў «закапацца» на Новы год

Удары дронаў па расейскіх аэрадромах узмацнілі паніку ў Крамлі.

Удары па расейскіх аэрадромах не маглі прайсці бясследна для самога дыктатара Уладзіміра Пуціна. Ён, паводле інфармацыі СМІ, стаў больш бавіць час у памяшканнях бункернага тыпу. Нават больш - ён надумаў надзейна «схавацца» на Новы год.

Пра гэта паведамляе Тэлеграм-канал Generall SVR. Яго нібы вядзе былы генерал СВР (Службы замежнай выведкі РФ), які валодае інфармацыяй, недаступнай грамадскасці. Таксама гэты канал лічаць звязаным з палітолагам Валерыем Салаўём.

Аўтары тэлеграм-канала адзначаюць, што, нягледзячы на распараджэнне прэзідэнта РФ узмацніць меры бяспекі на стратэгічных аб'ектах, рэальна ўзмацніліся і так залімітавыя меры бяспекі самога Уладзіміра Пуціна:

«Пуцін стаў праводзіць больш часу ў памяшканнях бункернага тыпу, а адзначаць Новы год прэзідэнт з блізкімі зараз збіраецца ў бункеры, размешчаным за Уральскімі гарамі, замест рэзідэнцыі ў Сочы, як было запланавана раней».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках