19 красавiка 2024, Пятніца, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Выехаў з Гомеля на танку «Нона» з апазнавальным знакам «V»

14
«Выехаў з Гомеля на танку «Нона» з апазнавальным знакам «V»

Расейскі дэсантнік штурмаваў Кіеў з Беларусі і быў ліквідаваны УСУ.

Новы факт удзелу канкрэтнага расейскага вайскоўца ў агрэсіі супраць Украіны з тэрыторыі Гомельскай вобласці верыфікаваў «Флагшток». Гаворка ідзе пра ўраджэнца Сальскага раёна Растоўскай вобласці, які ў складзе 51-га гвардзейскага парашутна-дэсантнага палка Тульскай паветрана-дэсантнай дывізіі штурмаваў паўночна-ўсходнія прадмеці Кіева.

21-гадовы яфрэйтар Дзяніс Манілюк загінуў 14 сакавіка 2022 года ў вёсцы Лубянка Бучанскага раёна Кіеўскай вобласці. А ў лістападзе аб ім выпусцілі прапагандысцкі фільм з удзелам бацькоў загінулага. Таксама ў канцы лістапада на фасадзе школы ў вёсцы Кручаная Бэлька, дзе вучыўся хлопец, адкрылі мемарыяльную дошку. Маці расказвае ў фільме:

«Ім ніхто таксама не казаў. Яны рыхтаваліся яшчэ да гэтага ў Беларусь... Казалі, на вучэнні. Яшчэ тыдні за тры сабралі ўсе рэчы і ў Беларусь адправілі (…) 26-га патэлефанаваў з Беларусі, сказаў: зараз чакаем дазапраўкі і выязджаем на Кіеў. Першы раз ён сказаў: тут проста пекла, і ім сказалі, што іх, мусіць, узнагародзяць…»

Дзяніс сапраўды атрымаў узнагароду, «Ордэн мужнасці» - пасмяротна.

Са слоў бацькі, ён не хацеў, каб сын «ваяваў з украінцамі», бо ў яго ёсць сваякі ва Украіне, а маці прасіла скасаваць кантракт, як толькі сын вернецца. У той жа час бацька загінулага думаюць, што «трэба душыць да канца» [Украіну], а маці заявіла, што трэба «выпаліць іх усіх», «спаліць цалкам гэтую Украіну». Бацька загінулага ўпэўнены, што ў РФ трэба правесці поўную мабілізацыю, і асобна падкрэсліў, што «трэба паказваць сілу, каб нас паважалі і баяліся».

Раней аб загінулым пісала працаўніца мясцовай раённай адміністрацыі. Паводле яе слоў, Дзяніс «сваім кумірам у анкеце назваў міністра абароны Расейскай Федэрацыі Сяргея Кужугетавіча Шайгу». Аднак мяркуючы са старонкі хлопца ў сацсетцы, яго кумірам, прынамсі ў школьныя гады, быў бразільскі футбаліст Нэймар.

У снежні ў сетцы з'явіўся некралог, з якім выступіла педагог школы, дзе зараз вучыцца брат загінулага. У некралогу гаворыцца аб тым, што 10 лістапада 2021 года прызваны на тэрміновую службу акупант падпісаў кантракт:

«Служба ішла добра, хлопец задумваўся пра вяселле. Раптам, як гром з яснага неба абрынулася пастанова ўрада Расейскай Федэрацыі аб «спецыяльнай ваеннай аперацыі» ва Украіне. 26 лютага з боку Беларусі, а дакладней з горада Гомель, высунулася артылерыя, у ліку якой і быў манеўраны танк «Нона» [САУ] з апазнавальным знакам «V», дзе Дзяніс быў наводчыкам».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках