19 красавiка 2024, Пятніца, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанская выведка: Трымаць абарону пад Сватавам будзе разбітая танкавая армія РФ

4
Брытанская выведка: Трымаць абарону пад Сватавам будзе разбітая танкавая армія РФ

Яна прызначалася для абароны Масквы.

Міністэрства абароны Вялікабрытаніі ў Twitter піша, што абарону пад акупаваным Сватавам у Луганскай вобласці будзе трымаць разгромленая танкавая армія РФ. Яна прызначалася для абароны Масквы.

Падраздзяленні 1-й гвардзейскай танкавай арміі Расеі (1 ГТА) дыслакаваныя ўздоўж лініі абароны ў гэтым раёне.

Выведка піша, што танкавае войска панесла страты, калі яму давялося рэціравацца з Харкаўскай вобласці ў верасні 2022 года. Магчыма, зараз яго ўзмацнілі рэзервістамі.

«Эфектыўнасць абарончых аперацый 1 ГТА і іншых фармаванняў шмат у чым будзе залежаць ад ступені падтрымкі запасных пазіцый», – мяркуе брытанская разведка.

Ваенны аглядальнік групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандр Каваленка ў інтэрв'ю сайту Charter97.org распавядаў, што УСУ бяруць у аблогу Крамянную з поўначы і поўдня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках