28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

600 мабілізаваных з Цюмені ўзнялі новы бунт супраць камандавання

42
600 мабілізаваных з Цюмені ўзнялі новы бунт супраць камандавання

Хваляванні ўспыхнулі ў лагеры на мяжы з Украінай.

Расейскія мабілізаваныя ўзнялі новы бунт, запатрабаваўшы выплаты заробкаў, забеспячэння харчаваннем і экіпіроўкай.

Атрад з амаль 600 мабілізаваных з Цюмені ўжо паўтара месяца жыве недалёка ад мяжы з Украінай у Бранскай вобласці РФ, паведамляе «24 канал».

Са звестак украінскіх спецслужбаў стала вядома, што 600 вайскоўцаў РФ зладзілі акцыю пратэсту камандаванню РФ і запатрабавалі вярнуць іх дадому.

Да гэтага прывяло прызнанне аднаго з прадстаўнікоў расейскага штаба ў тым, што мабілізаваныя могуць не чакаць заробку за лістапад.

Акрамя адсутнасці выплат, абяцаных асабіста Пуцінам, мабілізаваныя незадаволеныя адсутнасцю харчовых пайкоў, цёплага адзення і медыцынскага забеспячэння, а таксама неабходнасцю жыць на вуліцы.

Каб уціхамірыць бунт, расейскія афіцэры пастанавілі правесці перамовы з трыма прадстаўнікамі мабілізаванага батальёна. Камандзіры гарантавалі «мобікам» заробак, харчовыя пайкі і «хуткае вяртанне» ў Цюмень.

Аднак афіцэры падманулі жаўнераў-бунтаўнікоў. Украінскай выведцы стала вядома, што паміж 10 і 15 снежня «мобікаў» павінны адправіць на забой пад Бахмут - іх перададуць у падпарадкаванне «вагнераўцам».

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках