19 красавiка 2024, Пятніца, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Усе вайсковыя аб'екты ў РФ на глыбіню да 1000 кіламетраў сталі цэллю Украіны»

4
«Усе вайсковыя аб'екты ў РФ на глыбіню да 1000 кіламетраў сталі цэллю Украіны»

Вайсковы экспэрт пракаментаваў выбухі на авіябазах «Энгельс-2» і «Дзягілева»

Рэдактар выдання Defense Express вайсковы экспэрт Валеры Рабых у інтэрв'ю «Радыё НВ» заявіў, што цэллю Украіны могуць стаць усе вайсковыя аб'екты ў РФ на глыбіню 1000 кіламетраў.

У каментары нядаўніх выбухаў на расейскіх авіябазах «Энгельс-2» і «Дзягілева» Рабых сказаў «Радыё НВ», што тое, што гэтыя стратэгічныя аб'екты былі пашкоджаныя - гэта «вельмі паказальны факт».

«І цяпер можна казаць пра тое, што ўсе аб'екты на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі, прынамсі, на аператыўную глыбіню 1000 кіламетраў, знаходзяцца пад патэнцыйнай пагрозай удараў гэтай невядомай зброяй, якая, як кажуць назіральнікі з ЗША, вылецела недзе з тэрыторыі Украіны. Хто ведае, а можа недзе з памежжа паміж Беларуссю і Украінай, з нейкай нейтральнай зоны», - заявіў вайсковы экспэрт.

Ён падкрэсліў, што нанесеныя 5 снежня ўдары - гэта сігнал для тэрарыста аб тым, што адкрыта тэрарыстычныя дзеянні, якія ён чыніць, не застануцца беспакаранымі.

«Наступны крок - гэта нейкая, не ведаю, божая кара, якая нанясе ўдар па тых жа бамбавіках над акваторыяй Каспійскага мора на адлегласці да дзвюх тысяч кіламетраў», - выказаў меркаванне Рабых.

Раніцай 5 снежня, невядомы лятальны апарат упаў на ўзлётна-пасадачнай паласе аэрадрома «Энгельс-2» у Саратаўскай вобласці.

Акрамя таго, на аэрадроме «Дзягілева» пад Разанню загарэўся бензавоз, у выніку чаго адбыўся выбух.

6 снежня з'явілася інфармацыя аб нападзе беспілотніка на аэрадром у Курску. У выніку атакі загарэўся нафтаназапашвальнік.

1 снежня нямецкае выданне Der Spiegel паведамляла, што на расейскім аэрадроме Энгельс-2 у Саратаўскай вобласці праводзяцца актыўныя мерапрыемствы, ён пераведзены ў стан павышанай гатоўнасці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках