28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сейм Літвы заклікаў стварыць трыбунал па расследаванні злачынстваў Лукашэнкі

17
Сейм Літвы заклікаў стварыць трыбунал па расследаванні злачынстваў Лукашэнкі
фота: delfi

Рэзалюцыя літоўскага парламента.

Літоўскі Cейм прыняў рэзалюцыю аб сістэматычных парушэннях правоў чалавека ў Беларусі.

Літоўскі парламент звярнуў увагу на сітуацыю з беларускімі палітвязнямі:

- Сярод палітвязняў ёсць непаўналетнія дзеці, палітвязняў прымушаюць насіць апазнавальныя знакі, над імі здзяйсняецца гвалт, іх катуюць, з іх здзекуюцца, ім не надаецца своечасовая медыцынская дапамога, а адвакаты, якія абараняюць палітвязняў, пазбаўляюцца ліцэнзіі.

Літоўскія парламентарыі заклікалі вызваліць усіх палітвязняў, у тым ліку лаўрэата Нобелеўскай прэміі Алеся Бяляцкага, Марыю Калеснікаву, Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца ды іншых.

Сейм заклікае правесці ў Беларусі новыя свабодныя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары, спыніць рэпрэсіі, забяспечыць свабоду слова і СМІ.

Літоўскі парламент мяркуе, што санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і ягоных памагатых павінны быць пашыраныя, а шчыліны ў заканадаўстве ліквідаваныя.

КДБ, ГУБАЗіК і МУС, на думку Сейма, павінны быць прызнаныя тэрарыстычнымі арганізацыям.

Літоўскія парламентарыі заклікалі стварыць спецыяльны трыбунал, які б заняўся расследаваннем злачынстваў рэжыму Лукашэнкі супраць свайго народа.

За рэзалюцыю прагаласавалі 110 дэпутатаў літоўскага парламента. Яна адрасаваная прэзідэнту і ўраду Літвы, кіраўніцтву Еўрарады, Еўракамісіі, Еўрапарламента, парламентам краін Рады Еўропы, дзяржаў ЕЗ і NATO, Генасамблеі ААН, Рады ў правах чалавека ААН і АБСЕ.

Як паведамляў сайт Charter97.org, Еўрапарламент заявіў, што Лукашэнка павінен паўстаць перад трыбуналам.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках