24 красавiка 2024, Серада, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ знайшла ў аб'ектах маскоўскага патрыярхату пашпарты РФ і сцягі «Наваросіі»

11
СБУ знайшла ў аб'ектах маскоўскага патрыярхату пашпарты РФ і сцягі «Наваросіі»

Таксама ў адным з манастыроў знаходзіўся чалавек, які быў абвешчаны ў вышук.

Служба бяспекі Украіны праверыла аб'екты УПЦ МП у чатырох абласцях: Херсонскай, Чаркаскай, Жытомірскай і Валынскай. На тэрыторыі епархій украінскія сілавікі знайшлі пашпарты РФ.

Таксама была знойдзеная пракрамлёўская літаратура, «дакументы» акупацыйных адміністрацый і сцягі тэрарыстычных арганізацый «Л/ДНР» і «Наваросіі».

У адным з манастыроў удалося знайсці чалавека, які з 2020 года знаходзіўся ў агульнадзяржаўным вышуку як зніклы без вестак.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках