29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Адстаяць дзве гадзіны на холадзе і ехаць забіраць замову ў іншы раён»

17
«Адстаяць дзве гадзіны на холадзе і ехаць забіраць замову ў іншы раён»

Кліенты Wildberries па-ранейшаму скардзяцца на працу маркетплэйсу.

У Беларусі па-ранейшаму назіраюцца цяжкасці з атрыманнем заказаў у пунктах выдачы тавараў Wildberries. Кліенты скардзяцца на чэргі і тое, што ў некаторых выпадках даводзіцца забіраць набыткі ў іншых пунктах, а не ў тых, у якіх першапачаткова планавалі, піша «Люстэрка». Пра праблемы паведамляюць жыхары Берасця, Менска, Асіповічаў, Бабруйска, Кобрына, Жодзіна, Заслаўя, Жыткавічаў, Мар'інай Горкі і Менскага раёна.

Кліентка Wildberries з Бабруйска расказала, што ў мінулую нядзелю, 4 снежня, не змагла прымераць рэчы ў пункце выдачы тавараў.

«Прымерачныя не працавалі, бо ўся прастора была застаўленая скрынкамі з таварам. Таму і месца было мала ў памяшканні. І магло зайсці чалавек пяць, астатнія мерзлі на вуліцы ў мароз, – расказала кліентка маркеплэйса. – Прастаяла ў чарзе 55 хвілінаў, час засякала. Побач у чарзе стаяў мужчына, расказаў, што ездзіць на працу на машыне міма аднаго пункта выдачы і кожны раз вялізная чарга. То-бок гэта не залежыць ад дня тыдня ці часу дня».

Чытачка з Менска, якая забірала сваю замову ў пункце выдачы тавараў у панядзелак, 5 снежня, заўважыла, што шмат у каго ў чарзе было больш чым 10 замоўленых рэчаў.

«Гэта выклікала ў мяне здзіўленне. Такога яшчэ не назірала ні разу, – кажа мянчанка. – Чарга была на 45 хвілінаў, плюс у прымерачныя сышло блізу 15 хвілінаў. Увесь пункт выдачы тавараў быў застаўлены скрынкамі, пакетамі і іншым».

Некаторыя кліенты Wildberries расказваюць, што тавар давялося атрымліваць у іншых пунктах выдачы, а не ў тых, на якія першапачаткова афармлялі замову.

– У сераду, 7 снежня, хадзіла па тавар у пункт выдачы на вуліцы Казінца ў Менску

А 12 гадзіне дня ў чарзе на вуліцы стаяла чалавек 20–25, у сам пункт выдачы ўмяшчалася чалавек 5-6. Стаяць у чарзе не стала, надумала зайсці пазней у надзеі заспець больш прыемную карціну. Другі раз прыйшла ў 15.30 – карціна ўсё тая ж. Але рабіць няма чаго, час захоўвання скончыўся, давялося чакаць. Праз 10 хвілінаў чакання да чаргі выйшла працаўніца пункта і папрасіла не займаць больш чаргі, бо пункт не будзе працаваць з тэхнічных прычынаў блізу гадзіны, можа, больш, – расказала жыхарка Менска. – Як потым высветлілася, тэхнічны перапынак зрабілі для пераадрасоўкі некаторых пасылак у іншы пункт выдачы, на вуліцу Напалеона Орды. Пры гэтым некаторым пакупнікам альбо не паведамілі, што іх пасылкі зараз атрымліваць трэба на іншым адрасе, альбо пакупнікі не заўважылі важнага апавяшчэння сярод астатняга спаму ад маркетплейса. Давялося адстаяць дзве гадзіны на холадзе і ехаць забіраць замову ў іншы раён, і там ізноў чакаць атрыманні тавару.

У пункце выдачы тавараў на вуліцы Орды таксама было мала месца, удакладняе кліент маркетплэйсу.

«Не было месца ад слова зусім, усё застаўлена скрынкамі, нават прымеркавыя, застаўся толькі вузкі праход да стойкі мэнэджара на аднаго чалавека. Нягледзячы на загружанасць, чарга рухалася не так марудна, як гэта магло быць. На той момант у пункце працавалі чатыры чалавекі – два на выдачы тавараў і яшчэ два – на пераадрасоўцы. Да таго ж прыехаў грузчык у дапамогу дзяўчатам. У такім хаосе, вядома, даволі складана знайсці патрэбную пасылку. Але ўсё ж хачу адзначыць, што працаўнікі паводзілі сябе ў поўнай ступені адэкватна і ветліва для такой абвостранай атмасферы, бо некаторыя пакупнікі засталіся вельмі незадаволеныя такімі ўмовамі», – сказала пакупніца.

Некалькі іншых нашых чытачоў з Менска таксама сутыкнуліся з тым, што пра змяненне месца выдачы замовы даведаліся, адстаяўшы чаргу.

Яшчэ адна кліентка Wildberries з Менска паведаміла, што не паспела забраць сваю замову праз чэргі.

«Сутыкнулася са складанасцю забраць замову з Wildberries у пункце выдачы на вуліцы Казінца. Заказ быў аформлены 25 лістапада, прыбыў прыкладна 28. Цягам дзён 8 заказ не атрымлівалася забраць, таму што ў любы час дня былі вялізныя чэргі. Хаджу міма пункта выдачы на працу, чаргу бачу, але стаяць гадзіну няма магчымасці. А ўчора высветлілася, што мая замова скасаваная без якіх-небудзь папярэджанняў ці апавяшчэнняў. Высветлілася, што кампанія 5 снежня прыдумала, што пасылка захоўваецца не больш за 7 дзён, а потым вяртаецца прадаўцу. Натуральна, за ягоны ж кошт. Сітуацыя гэтая абурае», – кажа мянчанка.

Чытач з Заслаўя расказаў, што ў горадзе ўжо трэці тыдзень вялізныя чэргі ў пункце выдачы заказаў Wildberries:

«Людзі стаяць 4 гадзіны на вуліцы, каб зайсці ў памяшканне пункта выдачы замовы. У дадатку ўжо не атрымліваецца замовіць дастаўку ў Заслаўе. Пункт працуе з 10.00 да 21.00, але супрацоўнікі адчыняюць яго раней і зачыняюцца часам толькі ў 23.00. На гэты момант сітуацыя з чэргамі захоўваецца».

Адзін з кліентаў Wildberries з Берасця зрабіў выснову, што перагружаныя замовамі тыя пункты выдачы, якія адчыніліся раней. А ў тых, якія з'явіліся даволі нядаўна, не назіраецца чэргаў.

«З усяго відаць, людзі звыкла заказваюць на той пункт, у якім звычайна атрымліваюць замову», – мяркуе берасцеец.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках