29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карпусы месца пагулянак ОК16 у Менску выставілі на продаж

4
Карпусы месца пагулянак ОК16 у Менску выставілі на продаж

Стартавая сума – 5 мільёнаў даляраў.

Будынкі былога культурнага хаба ОК16 у цэнтры Менска, які зачыніўся амаль два гады таму, выставілі на гандаль. Арганізатар аўкцыёну ЗАТ «Белрэалізацыя» прызначыла за іх стартавую суму 5 мільёнаў даляраў.

Анлайн-гандаль адбудзецца 28 снежня, заяўкі ўдзельнікаў пачалі прымаць ужо за месяц да іх правядзення. Пачатковы кошт лота – амаль 12,63 млн рублёў (блізу 5 мільёнаў даляраў).

Пакупнікам прапануюць тры цагляныя будынкі былога завода Кастрычніцкай рэвалюцыі (МЗКР) агульнай плошчай 6158,3 кв. м, яны размешчаныя на зямельным надзеле 1,7459 га. Цяпер іх стан ацэньваецца як «здавальняльны рамонт». У будынках ёсць вентыляцыя, кандыцыянеры, некалькі асобных уваходаў, паркоўка, пад'язныя шляхі, відэаназіранне і камп'ютарная сетка.

У карпусах былога хаба можна будзе адчыніць аб'екты гандлю, грамадскага харчавання, паслуг або зладзіць там вытворчасць, склады ці офісы. Пры гэтым, паколькі будынак з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, правядзенне рамонтных працаў тут абмежаванае.

Арганізатары акцэнтуюць выгаднае размяшчэнне комплексу – «у адным з асноўных творчых, забаўляльных і турыстычных месцаў Менска, каля скрыжавання дзвюх непаўторных вуліцаў горада – цэнтральнай вул. Леніна і атмасфернай вул. Кастрычніцкай, дзе гарманічна суседнічаюць гісторыя і сучаснасць, падзеі ўнікальнага мінулага і яскравай сучаснасці, дзе адбываецца мноства культурных падзей сталіцы».

«Кастрычніцкая вуліца – гэта творчы цэнтр Менска, вуліца першага трамвая, лофтавай архітэктуры, самабытных муралаў, заводаў і гарбарных майстэрняў, на якой да гэтага часу адчуваецца подых індустрыяльнай эстэтыкі», – гаворыцца на сайце «Белрэалізацыі».

Нагадаем, былыя завадскія цэхі Менскага завода кастрычніцкай рэвалюцыі ў 2017-м годзе выкупіў «Белгазпрамбанк» за тры мільёны даляраў, у тым самым годзе там адчынілася культурная прастора «ОК16». Яе ўзначальвала прадстаўніца штаба Віктара Бабарыкі і цяперашняя палітзняволеная Марыя Калеснікава.

У студзені 2021 года арт-хаб быў змушаны зачыніцца на патрабаванне МНС. Арандавалая пляцоўку кампанія «АртКарпарэйшн» паведаміла, што змушаная пакінуць прастору.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках