29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цана нафты Brent упала ніжэй за $ 77 за барэль

3
Цана нафты Brent упала ніжэй за $ 77 за барэль

Упершыню за год.

Цана нафты маркі Brent упала ніжэй за 77 даляраў за барэль упершыню са снежня 2021 года.

Пра гэта паведамляе Wall Street Journal.

Як сведчаць звесткі таргоў на лонданскай біржы ICE, цана ф'ючэрса нафты маркі Brent з пастаўкамі ў лютым 2023 года ўпала ніжэй за 77 даляраў за барэль упершыню з 27 снежня 2021 года.

Сёння цана Brent зніжалася на 3,53% - да 76,94 даляра за барэль.

У той жа час ф'ючэрс на нафту маркі WTI з пастаўкай у студзені 2023 года таннее на 2,49% - да 72,4 даляра за барэль. Таксама ф'ючэрс на нафту маркі WTI з пастаўкай у студзені 2023 года падаў на 3,98% - да 73,87 даляра за барэль.

Нагадаем, што цана нафты Brent з 1971 года з'яўляецца базай цэнаўтварэння блізу 40% усіх сусветных марак нафты, у тым ліку расейскай нафты Urals. Таму гэтую марку завуць эталоннай або маркернай.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках