20 красавiка 2024, Субота, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі хочуць адмовіцца ад надпісаў на лацінцы

32
У Беларусі хочуць адмовіцца ад надпісаў на лацінцы

Лукашысты хочуць пісаць назвы толькі на беларускай і расейскай мовах.

У Беларусі разглядаюць магчымасць адмовіцца ад надпісаў на лацінцы, каб пісаць назвы толькі на беларускай і расейскай мовах. Гэтае пытанне абмяркоўвалася на нарадзе ў гістарычнай палітыцы, піша БелТА.

Так, са слоў старшыні управы РДГА "Веды" Вадзіма Гігіна, на радзе прапанавалі пісаць тапанімічныя назвы, гэта значыць назвы вуліц, гарадоў, станцый метро толькі на дзяржаўных мовах. А таксама пры гэтым у выпадках так званай раманізацыі, то бок перадачы беларускай мовы лацінскімі літарамі, не выкарыстоўваць дыякрытычныя знакі.

- Абмяркоўвалася выкарыстанне толькі кірылічных надпісаў, - падкрэсліў Гігін.

У сваю чаргу кіраўнік Дзяржкамітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч паведаміў, што сістэма транслітарацыі геаграфічных назваў будзе ўдасканаленая. Ён нагадаў, што ў Беларусі заканадаўча зацверджана патрабаванне праводзіць работу для перайменаванні беларускіх найменняў для іншаземцаў, літарамі лацінскага алфавіту.

- Гэтая праца праводзіцца ўвесь час, - заўважыў ён.

Матусевіч дадаў, што прапанова ўвыкарыстанні кірылічных надпісаў выслухана і будзе абмяркоўвацца ў экспэртным коле, сярод навуковай супольнасці.

- Будуць выпрацаваны пэўныя пастановы, але транслітарацыю як з'яву гэта не скасуе ў кожным выпадку, - упэўнены ён.

І дадаў, што транслітарацыя па-ранейшаму будзе выкарыстоўвацца ў картаграфічных назвах для замежнікаў.

А рэзюмуючы заявіў, што стаіць пытанне, удасканалення сістэмы транслітарацыі такім чынам, каб беларускія назвы чыталіся замежнікамі так, як яны гучаць на беларускай мове. Другое пытанне звязана з тым, дзе размяшчаць інфармацыю з выкарыстаннем транслітарацыі.

- Але транслітарацыю нельга скасавауь, таму што гэта патрабаванне закона, - сказаў на заканчэнне ён.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках