25 красавiка 2024, Чацвер, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У некалькіх кватэрах пад Горкамі «паплыў» рамонт

1
У некалькіх кватэрах пад Горкамі «паплыў» рамонт

Праз расталыя ледзяшы.

Жыхары трохпавярховіка ў вёсцы Маслаках Горацкага раёна скардзяцца на ледзяшы, якія сапсавалі ім жыццё: надоечы яны пачалі раставаць, ды так, што залілі адрамантаваныя кватэры на некалькіх паверхах. Неаднаразовыя звароты да камунальнікаў з просьбай збіць ледзяшы не мелі поспеху - толькі пасля пагрозы затэлефанаваць у вышэйшыя інстанцыі лёд з даху нарэшце прыбралі, прычым адразу ва ўсёй вёсцы, піша horki.info.

Злашчасныя ледзякі выраслі на даху аднаго з трохпавярховікаў на вуліцы Леніна ў Маслаках. Некалькі дзён таму яны пачалі інтэнсіўна раставаць, вада цякла па сцяне і прамачыла яе так, што пацярпелі кватэры на першым, другім і трэцім паверхах.

Ва ўсіх кватэрах даўней быў зроблены рамонт. Цяпер іх гаспадарам трэба як мінімум мяняць шпалеры.

- У нас ніколі такога не было. Дом адрамантавалі, уцяплілі, усё было нармальна. Але вось цяпер дзеля гэтай «паводкі» нам трэба прасушваць кватэры і, выходзіць, ізноў іх рамантаваць, - расказала жыхарка дома.

У ейным жыллё намоклі не толькі шпалеры. У пакоі захоўваліся і будаўнічыя матэрыялы, якія засталіся ад рамонту: шэсць мяхоў тынку, тры мяхі наліўной падлогі, два мяхі клею. Яны насыціліся вільгаццю, і цяпер у іх адна дарога - на сметнік.

У дзень "патопу" жанчына звярнулася ў службу 115. Ёй паабяцалі, што захады будуць зробленыя - камунальныя службы здымуць ледзяшы, але ніхто так і не прыехаў. Назаўтра яна затэлефанавала зноў. Аператарка ўдакладніла, што ледзякі ў Маслаках маюць зліквідаваць у перыяд з 12 да 16 снежня.

І толькі пасля таго, як жыхары дома сказалі, што будуць звяртацца ў вышэйшыя інстанцыі ды на «гарачыя лініі», рабочыя прыехалі ды прыбралі лёд з даху. І не толькі ў гэтым доме, а ўсюды, дзе ён быў у вёсцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках