18 красавiка 2024, Чацвер, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico назвала зброю, якой Украіна ўдарыла па авіябазах РФ

6
Politico назвала зброю, якой Украіна ўдарыла па авіябазах РФ

Раскрыты дэталі дзёрзкай аперацыі.

Узброеныя сілы Украіны нанеслі ўдар па дзвюх расейскіх авіябазах у Энгельсе і пад Разанню пры дапамозе мадыфікаваных украінскімі спецыялістамі беспілотных апаратаў савецкай вытворчасці Ту-141.

Пра гэта паведамляе Politico.

Пры нападзенні, які адбыўся 5 снежня, былі забітыя тры расейскія вайскоўцы і, паводле непацверджаных звестак, пашкоджаны два стратэгічныя бамбавікі.

Пра тое, што гэтую атаку ўчынілі менавіта пры дапамозе савецкіх беспілотнікаў, заявіла расейскае міністэрства абароны. А блогеры і журналісты, якія падтрымліваюць войска РФ, удакладнялі, што гаворка ідзе пра апараты Ту-141 «Стрыж», якія былі створаныя ў 1960-х гадах і прызначаліся для выведкі.

Цяпер гэтую версію ў інтэрв'ю Politico пацвердзілі дзве неназваныя ўкраінскія крыніцы, знаёмыя з дэталямі аперацыі. З іх паведамлення, беспілотнікі былі мадыфікаваныя ўкраінскімі спецыялістамі, што даказвае іх здольнасць да інавацыйных развязанняў - у той час, як Расея вымушана купляць танныя дроны для ўдараў па Украіне ў Ірана.

«Галоўным чыннікам поспеху была нечаканасць, - цытуе Politico аднаго са сваіх украінскіх суразмоўцаў, які працуе ва ўкраінскіх урадавых структурах. - Расея проста не чакала нічога такоўскага. Цяпер яны будуць да гэтага гатовыя».

Са звестак крыніц, тэхналогіі, выкарыстаныя для мадыфікацыі Ту-141, былі распрацаваныя ва Украіне, а не прадстаўлены ЗША ці якімі-небудзь іншымі заходнімі краінамі.

Нагадаем, што раніцай 5 снежня прагрымелі выбухі на расейскіх авіябазах «Энгельс» і «Дзягілева» на ўскраіне Разані.

Пасля чаго журналісты апублікавалі першыя спадарожнікавыя здымкі «Дзягілева» пасля выбухаў. На іх быў відаць пашкоджаны самалёт.

Пры гэтым ужо ўчора былі апублікаваны новыя спадарожнікавыя здымкі, на якіх адзначана, што з расейскай авіябазы знік пашкоджаны выбухам самалёт Ту-22М, а таксама зніклі сама меней дзевяць бамбавікоў Ту-22М.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках