24 красавiка 2024, Серада, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На будоўлі ў "Мінск-Міры" адбыўся пажар

2
На будоўлі ў "Мінск-Міры" адбыўся пажар

Полымя і вялікі слуп дыму заўважылі ўночы.

Сёння, а 2 гадзіне ночы, на аб'екце, што будуецца ў «Мінск-Міры» адбыўся пажар. Мяркуючы з відэа, якое даслаў у рэдакцыю чытач onliner.by, плошча ўзгарання была невялікай. Яе «кампенсаваў» прыстойных памераў слуп дыму, які «выпаўзаў» з акна будынка.

«Калі заўважыў агонь, патэлефанаваў у 101, але на інцыдэнт ужо выехалі (нехта іншы паведаміў). Патушылі яго а 2:20», - распавёў відавочца.

Больш падрабязна пра здарэнне распавялі ў МНС. Высветлілася, уночы загарэлася пластыкавая апалубка на гаражы-стаянцы, які будуецца. На шчасце, полымя пашкодзіла толькі яе і нічога больш. Прычына пажару высвятляецца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках