16 красавiка 2024, aўторак, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 20 у жывых застаўся адзін: палонны вязень з ПВК «Вагнера» распавёў пра падман ад камандавання

1
З 20 у жывых застаўся адзін: палонны вязень з ПВК «Вагнера» распавёў пра падман ад камандавання

Групу ўцекачоў на гары накрыў мінамётны абстрэл УСУ.

Баевікі прыватнай ваеннай кампаніі "Вагнер" расейскага бізнэсоўца Яўгена Прыгожына вярбуюць на вайну супраць Украіны зняволеных нават пад выглядам адпраўкі на лячэнне. Насамрэч новаспечаных салдат камандаванне адразу кідае ў бой, а само ўцякае.

Пра гэта расказаў зэк-акупант, якому адзінаму ўдалося выжыць з групы 20 чалавек і яшчэ трапіць у палон да ўкраінскіх ваяроў. Яго прызнанне апублікаваў Telegram-канал "Страткам УСУ".

“Яшчэ адзін “Прыгожынскі герой” – зэк-“вагнеравец”, які ўзяўся на байкі “кухара” і сышоў на фронт. Але гэта не курорт і нават не спакойнае жыццё на шконках у зоне, тут трэба ваяваць супраць УСУ”, - пракаментавалі ў сетцы.

На кадрах паўстае акупант Міхаіл з пазыўным "Морка" - ён ляжыць на ложку, на вачах у яго ахоўная маска, раны на шыі залеплены пластырам. Жаліцца, што камандзір загнаў яго з групай салдат на пазіцыі, сказаў трымаць абарону, а сам сышоў.

З ягоных слоў, пасля гэтага пяцёра новаспечаных “вагнераўцаў” разам з рацыяй збеглі на іншую пазіцыю, таму ён з двума таварышамі застаўся без сувязі. Яны надумалі ўцякаць ц іншую лесапаласу, як па тым месцы пачаўся мінамётны абстрэл з боку УСУ, які разнёс усе акопы.

“Мы спускаемся з гары, крычу сваім: “Масква, эвакуацыя, дапамагайце!”. Усе маўчаць, ніякай дапамогі. Я страціў шмат крыві. Бачу, двое ідуць, кажу: "Хлопчыкі, дапамажыце!" Гэта былі ўкраінскія вайскоўцы, яны дапамаглі мне падняцца, дык я трапіў у палон”, - распавёў захопнік.

Паводле ягоных слоў, агулам іх група налічвала 20 чалавек, з якіх, магчыма, толькі ён і застаўся жывы. Таварышы, з якім уцякаў, нібы сталі "200-мі": аднаго расстраляла на гары, іншы сцёк крывёй пад ёй.

Выжыўшы і апынуўшыся ў бяспецы ў палоне, акупант надумаў звярнуцца да арыштантаў на радзіме і заклікаць іх не далучацца да шэрагаў ПВК “кухары” Пуціна.

“Не рабіце гэтага, таму што палова таго, што вам расказваюць, гэта проста хлусня. Мяне падманулі з лячэннем”, - заявіў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках