19 красавiка 2024, Пятніца, 22:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

74-гадовую палітычную зняволеную Наталлю Таран перавялі ў гомельскую калонію

5
74-гадовую палітычную зняволеную Наталлю Таран перавялі ў гомельскую калонію
НАТАЛЛЯ ТАРАН

Ейная справа разглядалася ў закрытым рэжыме.

74-гадовая палітычная зняволеная Наталля Таран этапаваная ў калонію, паведамілі ў праваабарончым цэнтры «Вясна».

Крымінальная справа разглядалася ў закрытым рэжыме. Са звестак праваабаронцаў, жанчыну абвінавацілі ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (арт. 367 КК РБ), абразе Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 КК РБ), а таксама абразе службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў (арт. 369 КК РБ).

Да прысуду суда жанчына знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Суддзя Вольга Серакова прызнала Наталлю Таран вінаватай па ўсіх пунктах абвінавачання і прызначыла ёй тры з паловай гады калоніі агульнага рэжыму.

Нядаўна жанчына была пераведзеная ў гомельскую жаночую калонію №4.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках