29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Заўтра мы прачнёмся - а першы канал РФ транслюе «Лебядзінае возера»

3
«Заўтра мы прачнёмся - а першы канал РФ транслюе «Лебядзінае возера»

Сітуацыя ў Крамлі становіцца ўсё больш непрадказальнай.

Найбліжэйшым часам падзеі на фронце будуць залежаць ад варункаў надвор'я. Але прагнозы што да актыўнай фазы вайны, якая, на думку экспэртаў, можа закончыцца ў канцы вясны або ў пачатку лета, гэта, хутчэй за ўсё, прагнозы аб выхадзе УСУ на адмінмежы Украіны 1991 года. Але на гэтым вайна можа змяніць сваё аблічча. Ці наадварот, усё можа рэзка змяніцца ў самой Расеі.

Пра гэта ў каментары сайту «Апостраф» сказаў ваенны экспэрт Алег Жданаў.

«Гарачая фаза вайны - гэта знішчэнне асноўнай групоўкі расейскіх войскаў на ўкраінскай тэрыторыі і прыблізны выхад на межы 1991 года. Не выключаю, што пасля яе можа быць пазіцыйная вайна на межах. Варыянт Ізраіля», - кажа Жданаў.

На ягоную думку, менавіта гэта мае на ўвазе генерал Кірыл Буданаў, калі робіць прагнозы, што ўлетку 2023 года мы зможам выйсці на межы 1991 года. Але, паводле слоў экспэрта, чым далей, тым больш сітуацыя становіцца непрадказальнай у самой Расейскай Федэрацыі.

«І можа так здарыцца, што заўтра мы прачнёмся, а «Першы канал» РФ транслюе «Лебядзінае возера». Для нас гэта было б свята, і я не выключаю такога сцэнару. Тады ўсё войска Расеі будзе ўцякаць з Украіны, а Кіеў і нашыя заходнія партнёры - разам будзем шукаць, хто будзе весці перамовы ад імя Расейскай Федэрацыі або таго дзяржаўнага ўтварэння, якое ад яе застанецца на той момант», - рэзюмаваў Жданаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках