18 красавiка 2024, Чацвер, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы - кіраўніку Менгарвыканкама: Пойдзеш следам за расейскім ваенным караблём

40
Беларусы - кіраўніку Менгарвыканкама: Пойдзеш следам за расейскім ваенным караблём

Дармаеды засядаюць у гарвыканкаме і райвыканкамах.

Кіраўнік Менгарвыканкама Уладзімір Кухараў сабраўся разбірацца з «дармаедамі». Ён заявіў, што «ў сталіцы звыш 25 000 вакансій, але не ўсе непрацоўныя менчукі спяшаюцца працаўладкавацца».

Асаблівую ўстурбаванасць у лукашыстаў выклікаюць "грамадзяне, якія даўно не працуюць". У Мінгарвыканкаме пагражаюць "дайсці да кожнага". Чытачы сайта Charter97.org вельмі рэзка адрэагавалі на пагрозы Кухарава:

- Пойдзеш следам за расейскім ваенным караблём.

- 25 тысяч вакансій - гэта фікцыя. Ты яшчэ паспрабуй туды ўладкуйся. Напраўду, палова працаўнікоў на прадпрыемствах не патрэбная, бо эканомікі няма і ўсё ідзе на склады.

- На мой погляд, асноўныя дармаеды ў Менску якраз і засядаюць у гарвыканкаме і райвыканкамах. Вось цікава, якая колькасць лайдакоў сядзіць у гэтых установах? Напрыклад, у нас у Эдмантане ў горадзе з насельніцтвам на 1 мільён жыхароў і плошчай амаль удвая большай за Менска (Менск 348.8 кв/км, а Эдмантан 684.4 кв/км) кіраўніцтва горада складаецца з мэра і 12-ці дарадцаў. Усе пасады выбарныя, выбары раз на 4 гады. Ды і персанальных кіроўцаў і дзяржаўных аўто у іх таксама няма і ўсё працуе. Так што, перш за ўсё з сябе пачынайце, грамадзяне выканкамаўскія дармаеды і лайдакі.

- Забыліся ўдакладніць, што не хочуць бясплатна працаваць.

- Дык пражыві на заробак гэтых вакансій на 500-700 рублёў у Менску. Пакажы людзям публічны прыклад!

- Хай застрэліцца і на аднаго дармаеда стане менш.

- Ва ўсім свеце беспрацоўным спрабуюць неяк дапамагаць і толькі ў нас беспрацоўныя павінны плаціць за тое, што не зарабілі сабе тое, чым, уласна, плаціць. Нават не хочу адмысловых трыбуналаў і люстрацый для іх - усіх ва ўтыль адразу.

- Галоўныя дармаеды - лукашысты і ябацькі.

- Пачніце самі ўжо працаваць! Людзі як могуць так і круцяцца, а вам бы грошай пабольш з іх садраць і кантраляваць кожную заробленую капейку. Дуліна вам. Даўно закрыў ІП і цудоўна працую без падаткаў. Спадзяюся так многія паступілі ў гэты нялёгкі час. Жыве Беларусь! Слава Украіне! Чакаем у госці полк Каліноўскага!

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках