18 красавiка 2024, Чацвер, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта проста смешна»: Гіркін пасля ўцёкаў з фронту абрынуўся на камандаванне РФ

4
«Гэта проста смешна»: Гіркін пасля ўцёкаў з фронту абрынуўся на камандаванне РФ
ІГАР ГІРКІН (СТРАЛКОЎ)

Экс-кіраўнік «міністэрства абароны ДНР» назваў слабыя месцы ў расейскай абароне.

Расейскі тэрарыст, былы «міністр абароны ДНР» Ігар Гіркін-Стралкоў раскрытыкаваў расейскае вайсковае камандаванне за збудаванне неэфектыўных ліній стрымлівання на фронце Узброеных сілаў Украіны. Паводле ягоных слоў, такія інжынерныя збудаванні састарэлі сама меней на 80 гадоў.

Словы тэрарыста падае «Главред».

«Калі б мне распавялі яшчэ некалькі гадоў таму, што асноўнай стаўкай расейскага вайсковага камандавання будзе збудаванне бетонных зубоў, палос з гэтых зубоў, капанне эскарпаў, адліўка бетонных бліндажоў і схованак і дастаўка іх на фронт з мэтай збудавання пазіцый працягласцю некалькі сотняў кіламетраў, я б у гэта проста не паверыў. Хоць бы таму, што такога кшталту бетонныя зубы маглі б выдатна спыніць танкавае войска Гудэрыяна пад Масквой», – заявіў Гіркін падчас чарговага відэазвароту.

Са слоў тэрарыста, такога кшталту жалезабетонныя канструкцыі на сённяшні дзень ужо не эфектыўныя.

«Магчыма для нямецкіх танкаў Panzer III, для «Пантэр» ці нават для «Тыграў» такія палосы з бетонных пірамід былі б сур'ёзнай перашкодай, але цяпер гэта мне асабіста здаецца проста смешным», – сказаў Гіркін.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках