19 красавiка 2024, Пятніца, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Белаколас: Лукашэнка атрымае паводле заслуг

6
Алег Белаколас: Лукашэнка атрымае паводле заслуг
АЛЕГ БЕЛАКОЛАС
ФОТА: УКРІНФОРМ

Дыктатар прызнаўся ва ўдзеле ў вайне.

Прадстаўнік Расеі ў ААН Васілій Небянзя заявіў, што "Расея гатовая да перамоў". Тэма перамоў пачала гучаць і ў прапагандысцкіх шоў, і сярод падкантрольных Маскве апытаннях сацыялагічных службаў.

З чым звязаны новы наратыў Крамля? Як ставяцца да ідэі перамоў ва Украіне? Чым абернецца ўдзел у вайне для рэжыму Лукашэнкі?

На гэтыя і іншыя пытанні сайта Charter97.org адказаў экспэрт у пытаннях замежай палітыкі і палітыкі бяспекі фонду "Майдан замежных спраў", экс-дарадца пасольства Украіны ў Канадзе і Кеніі Алег Белаколас.

- Ведаеце, гэта такі інструмент не міру, а вайны. Варта адназначна разумець, што ніякага дачынення да міру гэтыя ўсе расейскія заявы не маюць. РФ выкарыстоўвае гэты інструмент для таго, каб атрымаць перадых, паспрабаваць аслабіць санкцыі, праз продаж сваёй сыравіны атрымаць грошы і ўсё гэта, натуральна, у далейшым выдаткаваць на вайну.

Паралельна з "мірнымі прапановамі" ад гаспадара Крамля гучаць, напрыклад, вар'яцкія ідэі пра Азоўскае мора, якія самі па сабе дэзавуююць гэтыя "прапановы".

- Наколькі ва Украіне актуальная тэма перамоў ці гэта маргінальная ідэя?

- Ва Украіне сур'ёзна пра перамовы ніхто не кажа. Ёсць пастановы, прынятыя на вышэйшым узроўні, што з кіраўніцтвам РФ ніякія перамовы немагчымыя. Украіна не вераць заявам Крамля і, шчыра кажучы, калі гэтая тэма недзе і згадваецца, але ніхто яе сур'ёзна не абмяркоўвае. Украінскае грамадства ўжо дастаткова дарослае, каб кідацца на такія інфаповады.

- Калі Украіна даб'ецца сваіх мэтаў, а Масква будзе вымушана спыніць вайну, як бы выглядала гэта пагадненне?

- На мой погляд, заўчасна яшчэ сур'ёзна абмяркоўваць такія моманты. Ужо відавочна, што Расея саступіла, але пытанне ў тым, колькі будзе цягнуцца яе агонія. Тое, што нацысты саступілі ў вайне, было ясна яшчэ ў 1943-м годзе. Тым не менш, вайна ішла яшчэ два гады, гінулі людзі і разбуралася Еўропа.

Магу сказаць, што добрай дапамогай для Украіны на міжнародным узроўні было б падпісанне дэкларацыі аб неправядзенні сепаратных пагадненняў нашых супольнікаў з РФ паводле аналогіі з той, што была прынятая на канферэнцыі ў Касабланцы падчас Другой сусветнай вайны. Трэба прымусіць расейскі рэжым да міру, але ў якім плане і рамках гэта будзе адбывацца - казаць пакуль складана і заўчасна.

- Ці павінна ў дэкларацыі, аб якой вы сказалі, быць прапісана, да прыкладу, дэмілітарызацыя Беларусі?

- Я вельмі даўно кажу пра тое, што мы ва Украіне і шмат хто на Захадзе разглядаем дыктатарскі тандэм Пуціна і Лукашэнкі як адзінае цэлае. Адначасова з двух рынкаў сыходзяць кампаніі, санкцыі многія прымяняюцца паралельна да абодвух рэжымаў. Таму тое, што павінна адбыцца з расейскім рэжымам, таксама павінна быць і з беларускім.

Як у адной, так і ў іншай краіне дзейнічае рэжым вельмі жорсткага здушэння правоў і свабод. Плюс Лукашэнка шчыра прызнаўся, што бярэ ўдзел у расейскай агрэсіі ва Украіне. Таму павінен і беларускі рэжым атрымаць адпаведна заслугам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках