25 красавiка 2024, Чацвер, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ звярнуліся да расейцаў пасля серыі выбухаў на авіябазах РФ

1
УСУ звярнуліся да расейцаў пасля серыі выбухаў на авіябазах РФ

Вайна зараз тычыцца кожнага.

Выбухі на авіябазах у Расеі і ў Белгарадзе, а таксама іншых рэгіёнах краіны-агрэсара даказваюць - вайна тычыцца кожнага расейца. І зараз незразумела, ці могуць яны быць у бяспецы нават у сваіх тылавых рэгіёнах.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву спікера камандавання Паветраных сіл УСУ Юрыя Ігната ў эфіры тэлемарафону.

«Як прыкметна з навін «Бавовнятко» ходзіць па аэрадромах і акупанты быццам кудысьці «зніклі». Але не зніклі, ваеннай тэрміналогіяй гэта называецца разгрупаваліся. Па розных аэрадромах яны расцягнулі сваю стратэгічную авіяцыю, дзе гэта толькі магчыма. Дзе ёсць узлётна-пасадачныя палосы, якія яны могуць выкарыстоўваць», - распавёў Ігнат.

Паводле ягоных слоў, пакуль авіяцыйная актыўнасць ворага невялікая.

«Тыя ваенныя і цывільныя расейцы, якія казалі, што «спецаперацыя» мяне не тычыцца», цяпер ужо зразумела, што нікуды яны не дзенуцца ад вайны. Ад наступстваў расейскай агрэсіі, якую асуджае ўвесь свет. Яна зараз будзе тычыцца кожнага. Цяпер нідзе няма бяспекі. Мы ж бачылі не першыя такія выбухі. Быў Крым і аэрадром «Мілерава» (у Растоўскай вобласці - рэд.) у пачатку агрэсіі», - адзначыў Ігнат.

Ён акцэнтаваў, што ўсе гэтыя інцыдэнты на расейскай тэрыторыі псіхалагічна ўплываюць на цывільнае насульніцтваа і вайскоўцаў РФ.

«Бачым, што ў Белгарадзе таксама са святлом праблемы, з нафтабазамі. Чамусьці так здараецца. Таму гэта павінна быць сур'ёзным псіхалагічным фактарам уплыву на насельніцтва Расеі і яе вайскоўцаў. І зараз не зразумела, ці будзе бяспечна нават у іх тылавых рэгіёнах», - падсумаваў Ігнат.

Атака на авіябазы ў Расеі

Нагадаем, што апошнім часам на расейскіх авіябазах пачаліся выбухі. Такія інцыдэнты былі зафіксаваны на авіябазах «Энгельс» і «Дзягілева».

Пасля стала вядома, што расейцы перамясцілі з «Дзягілева» 10 сваіх самалётаў, якімі яны выпускаюць ракеты па гарадах Украіны.

Хоць акупанты і абвінавачваюць Украіну ў датычнасці да гэтых выбухаў, у УСУ, напрыклад, ніякім чынам не пацвярджалі сваё дачыненне, а толькі нагадалі расейцам, што яны не выконваюць правілы бяспекі.

Зрэшты, як піша выданне Politico, спасылаючыся на ананімныя ўкраінскія крыніцы, Украіна нібыта маглі нанесці ўдары па авіябазах РФ мадыфікаванымі савецкімі дронамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках