24 красавiка 2024, Серада, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Расейцы пачалі бунтаваць»: новая версія маштабнага пажару ў Маскве

9
«Расейцы пачалі бунтаваць»: новая версія маштабнага пажару ў Маскве

Гандлёвы цэнтр «Мега Хімкі» мог загарэцца праз наўмысны падпал.

Пажар у ГЦ «Мега Хімкі» ў Маскве мог здарыцца з прычыны падпалу самімі грамадзянамі РФ, якія такім чынам пастанавілі выказаць свой пратэст і выступіць супраць расейскай улады.

Пра гэта ў эфіры «Апострофу TV» паведаміла расейская палітычная дзяячка Наталля Пялевіна.

«Бо такія пажары пачалі пачашчацца, то можна сказаць і пра пэўную палітычную падаплёку. Магчыма, ёсць катэгорыя людзей, якіх усё даняло і якія такім вось чынам праяўляюць сваю незадаволенасць сітуацыяй. Гэта значыць, цалкам рэальна, што гэта мог быць падпал. Калі ёсць нейкая асобна стаячая падзея, заўсёды можна сапхнуць на збег абставінаў, а калі гэта становіцца нейкай заканамернасцю, тады ўжо з'яўляюцца іншыя прычыны», - мяркуе расейка.

Пялевіна звяртае ўвагу на тое, што расейскі народ знаходзіцца ў крайнім эмацыйным напружанні. Людзі ўсё менш давяраюць уладам, а некалі адзіны парыў грамадзян «за Пуціна» скончыўся.

«Уласна, якія людзі маюць рэсурсы? Большасць разумеюць, што не могуць пайсці на Красную плошчу з нядаўна атрыманым аўтаматам ці нечым яшчэ і нешта зрабіць. Таму, магчыма, што такога кшталту падпалы - гэта адлюстраванне нарастаючай незадаволенасці сярод людзей», - рэзюмавала яна.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках