28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскага апазіцыянера Іллю Яшына прысудзілі да 8,5 гадоў калоніі

16
Расейскага апазіцыянера Іллю Яшына прысудзілі да 8,5 гадоў калоніі
ІЛЛЯ ЯШЫН

Яго судзілі паводле справы аб «фэйках» пра расейскае войска.

Мяшчанскі суд Масквы прысудзіў да васьмі з паловай гадоў калоніі агульнага рэжыму расейскага апазіцыйнага палітыка Іллю Яшына паводле абвінавачвання ў распаўсюджванні «фэйкаў» пра расейскае войска, піша «Медуза».

Пасля адбыцця тэрміна яму цягам чатырох гадоў будзе забаронена карыстацца інтэрнэтам. Дзяржаўны абвінаваўца патрабаваў прысудзіць палітыка да дзевяці гадоў калоніі.

Крымінальная справа была распачатая праз красавіцкі стрым Яшына, у якім ён распавядаў пра забойства мірных жыхароў у Бучы ў Кіеўскай вобласці падчас расейскай акупацыі. Паводле версіі абвінавачання, палітык распаўсюджваў «заведама ілжывую інфармацыю» з «матываў палітычнай нянавісці», хоць «ведаў», што Расея ўжывае захады «па падтрыманні міру і бяспекі». Яшына адправілі пад арышт паводле справы аб «фэйках» у сярэдзіне ліпеня.

Яшын сваёй віны ў судзе не прызнаў. Ён заявіў, што ў сваім стрыме прыводзіў і пазіцыю Украіны пра забойствы ў Бучы, і пазіцыю Мінабароны Расеі, і паведамленні незалежных журналістаў.

Ілля Яшын пасля пачатку вайны ва Украіне адкрыта заняў антываенную пазіцыю і адмовіўся з'язджаць з Расеі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках