23 красавiка 2024, aўторак, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску да двух гадоў калоніі прысудзілі 43-гадовага палітвязня

3
У Менску да двух гадоў калоніі прысудзілі 43-гадовага палітвязня
ДЗЯНІС ЯДЗЕВІЧ

Дзяніса Ядзевіча судзілі паводле «справы Зэльцэра».

У Менскім гарадскім судзе да двух гадоў калоніі паводле «справы Зэльцэра» прысудзілі 43-гадовага палітвязня Дзяніса Ядзевіча. Яго прызналі вінаватым на падставе арт.369 («абраза прадстаўніка ўлады») і ч.1 арт.130 («распальванне іншай сацыяльнай варожасці») Крымінальнага кодэкса.

Такі прысуд вынесла суддзя Анжэла Касцюкевіч яшчэ 11 лістапада, але аб выніку суда стаў вядомы праваабаронцам толькі цяпер.

Дзяніс Ядзевіч быў затрыманы 30 верасня 2021 года ў Менску паводле крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі IT-спецыяліста Андрэя Зэльцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.

Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1, 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2, Дзяніс Аляксандравіч Ядзевіч.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках