18 красавiка 2024, Чацвер, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якое надвор'е чакае беларусаў на выходных

2
Якое надвор'е чакае беларусаў на выходных

Прагноз на 10-12 снежня.

10 снежня надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону з цэнтрам над Украінай. Чакаецца перавага воблачнага надвор'я. На большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, мокры снег, на паўднёвым усходзе з дажджом, піша pogoda.by.

Уначы месцамі ў Берасцейскай вобласці, раніцай і ўдзень у многіх раёнах на паўднёвым усходзе краіны чакаюцца моцныя ападкі (снег, мокры снег, у Гомельскай вобласці з дажджом). У асобных раёнах рэспублікі слабы туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Раніцай і ўдзень месцамі наліпанне мокрага снегу. Вецер усходні, паўночна-ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ўначы 0..-6°С, максімальная ўдзень -4..+2°С. Атмасферны ціск будзе слаба падаць.

11 снежня ўначы надвор'е будзе вызначаць поле паніжанага атмасфернага ціску, раніцай і ўдзень пачне адбівацца ўплыў паўночнай перыферыі паўднёвага цыклону, які перамяшчаецца з Балканскага паўвострава на цэнтральныя раёны Украіны. Воблачна, уначы з прасвятленнямі. Уначы месцамі кароткачасовы снег.

Раніцай і ўдзень чакаюцца складаныя варункі надвор'я: на большай частцы тэрыторыі рэспублікі ападкі (снег, мокры снег, дождж), месцамі моцныя ападкі, наліпанне мокрага снегу, мяцеліца, галалёд. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер усходняй чвэрці сярэдні, удзень парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы 0..-7°С, на поўначы краіны месцамі да -9°С; максімальная тэмпература паветра ўдзень будзе вагацца ад мінус 5°С на паўночным захадзе да +5°С на паўднёвым усходзе краіны.

12 снежня варункі надвор'я працягне фармаваць паўднёвы цыклон, цэнтр якога перамесціцца на Беларусь. Воблачна. Захаваюцца складаныя варункі надвор'я: у многіх раёнах рэспублікі пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж). Месцамі моцныя ападкі, наліпанне мокрага снегу, галалёд, уначы ў асобных раёнах мяцеліца.

На асобных адрэзках дарог краіны галалёдзіца. Вецер пераменных кірункаў сярэдні, часам парывісты, уначы месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы 0..-6°С, на паўднёвым усходзе Беларусі яна складзе +1..+4°С; максімальная тэмпература паветра ўдзень будзе знаходзіцца ў межах ад -5°С на захадзе да +7°С на ўсходзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках