24 красавiка 2024, Серада, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын затрыманай Ларысы Шчыраковай трэці дзень знаходзіцца ў прытулку

2
Сын затрыманай Ларысы Шчыраковай трэці дзень знаходзіцца ў прытулку

Сваякам удалося звязацца з бацькам Святаслава.

Трэці дзень былую журналістку Ларысу Шчыракову ўтрымліваюць у Гомельскім ІЧУ, а яе непаўналетняга сын Святаслава - у сацыяльна-педагагічным цэнтры ў пасёлку Бярозках Гомельскага раёна, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Сваякі дагэтуль не ведаюць, за што затрымалі Ларысу, разлучыўшы з сынам. Распавядаюць толькі, што ў прыватным доме, дзе жыве жанчына, сілавікі вечарам 6 снежня правялі ператрус: перавярнулі ўсё не толькі ў доме - ператрус рабілі ў лазні, у аўтамабілі. Нейкіх актаў канфіскацыі сваякі пакуль не бачылі.

Сваякам Ларысы ўдалося звязацца з бацькам Святаслава, які даўно жыве ў расейскім Новасібірску. Ён першы, каго сацыяльныя службы бачаць апекуном падлетка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках