29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Кошт расейскай нафты паляцеў уніз

10
Bloomberg: Кошт расейскай нафты паляцеў уніз

У еўрапейскім рэгіёне няма ахвотных набыць расейскую нафту.

Пасля ўвядзення групай G7, Аўстраліяй і Еўразвязам столі коштаў $60 на марскія пастаўкі расейскай нафты і еўрапейскага эмбарга, якая пачала дзейнічаць, кошт асноўнага для Расеі экспартнага гатунку Urals з адгрузкай у Прыморску ўпаў да $43,72 за бараль. Пра гэта са спасылкай на звесткі коштавага агенцтва Argus піша Bloomberg (пераклад – liga.net).

Паводле словаў аналітыка Майкла Каралана, кошт зніжаецца таму, што ахвотных набыць расейскую нафту ў рэгіёне проста няма. З такой дынамікай Urals неўзабаве можа стаць у два разы таннейшай за Brent, якая ў апошнія дні таксама б'е шматмесячныя мінімумы.

Bloomberg піша, што тры чвэрці аб'ёму нафты сёлета скіроўвалася на экспарт праз заходнія парты. Адмова Еўропы ад набыцця азначае, што цяпер тавар давядзецца везці ў Азію, а гэта даражэй і даўжэй.

Гандаль усходнесібірскім экспартным гатункам ESPO пакуль ідзе лепш, з партоў на Ціхім акіяне нафта ідзе ў Кітай з коштам 68,72 даляра за бараль. Аднак зніжкі растуць і гэты гатунак – месяц таму ESPO гандляваўся з прэміяй 2 даляры, а ў снежні гаворка ідзе пра дысконт 6–8 даляраў.

– Расейскім нафтавікам даводзіцца канкураваць з кантрабандай з Ірана, якую набываюць тыя ж недзяржаўныя кітайскія НПЗ, – гаворыцца ў паведамленні агенцтва.

Сярэдні кошт нафты маркі Urals у студзені – лістападзе 2022 года ўсталяваўся памерам $78,32 за бараль, паведамлялі ў Мінфіне РФ.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках