18 красавiка 2024, Чацвер, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Быхаве ліквідуюць кансервавы завод

17
У Быхаве ліквідуюць кансервавы завод

Завод працаваў у мінус.

Эканамічны суд Магілёўскай вобласці прыняў пастанову пра ліквідацыю ААТ "Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод" (брэнд "Гаспадар-барын").

Агульная сума пазык прадпрыемства – амаль 11,4 млн рублёў. У вольным доступе самая свежая справаздача кампаніі – за 2018 год. Дакумент паказвае, што завод працаваў у мінусе.

У пастанове суда адзначана, што ў 2021 годзе аб'ём вытворчасці ўпаў амаль напалову ў параўнанні з 2020 годам. Выпускаліся ў асноўным кансерваваныя гарошак, кукуруза, ікра з кабачкоў і бярозавы сок.

Таксама "Гаспадар-барын" у 2020 годзе страціў пазіцыі на рынку дзяржзакупак. Потым прадпрыемства зноў здолела патрапіць у спіс пастаўшчыкоў, але ў 2022 годзе месячная выручка склала блізу 530 тысячаў рублёў пры плане 1,5 млн рублёў.

У судовых дакументах адзначана, што ў пэўны перыяд давальніцкую сыравіну (гарох і кукуруза) перапрацоўвалі ніжэй за сабекошт. Гэтыя і іншыя прычыны прывялі да цяперашняй ліквідацыі.

Частка маёмасці ААТ ужо прададзеная. Напрыклад, гэта гаражы, крамы і іншая нерухомасць у Быхаве, а таксама склады ў Быхаўскім раёне. Аднак для выплаты пазык атрыманых сродкаў не хапіла.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках