29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС Латвіі дадало ў «чорны спіс» вядоўцу «Дажджу», які гаварыў пра дапамогу войску РФ

17
МУС Латвіі дадало ў «чорны спіс» вядоўцу «Дажджу», які гаварыў пра дапамогу войску РФ

Яму, хутчэй за ўсё, забароняць уезд у краіну.

Міністр унутраных справаў Латвіі Крыстап Эклонс сваёй пастановай унёс у «чорны спіс» былога вядоўцу тэлеканала «Дождж» Аляксея Карасцялёва, словы якога пра падтрымку расейскага войска прывялі да анулявання ліцэнзіі на вяшчанне.

Пра гэта паведамляе Delfi.

Прадстаўленне кіраўніку МУС унесла Служба дзяржаўнай бяспекі Латвіі, якая назвала непрымальнымі словы Карасцялёва, агучаныя ў эфіры «Дажджу» 1 снежня: «Мы спадзяемся, што шматлікім вайскоўцам у тым ліку мы змаглі дапамагчы, напрыклад з абсталяваннем і проста з элементарнымі выгодамі на фронце».

«Нягледзячы на тлумачэнні, якія пазней прывялі прадстаўнікі тэлевізійнага канала, на думку Службы, недапушчальна распаўсюджваць у інфармацыйнай прасторы Латвіі інфармацыю, якая заклікае грамадскасць падтрымліваць расейскія акупацыйныя сілы», – тлумачыла тады Служба дзяржбяспекі Латвіі.

Паколькі Карасцялёў працаваў з Грузіі і не мае латвійскай візы або віду на жыхарства, яго нельга змусіць да адказнасці ў Латвіі – можна толькі забараніць уезд. Ён цягам месяца можа абскардзіць пастанову кіраўніка МУС Латвіі ў Адміністрацыйным акруговым судзе.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках