20 красавiка 2024, Субота, 3:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буйны бізнэсовец прадае дзясяткі гандлёвых аб'ектаў у розных местах Беларусі

20
Буйны бізнэсовец прадае дзясяткі гандлёвых аб'ектаў у розных местах Беларусі
УЛАДЗІМІР ЗАХАРАЎ

Даўней ён заяўляў, што чыноўнікі "нічога не робяць".

Буйны полацкі бізнэсовец Уладзімір Захараў выставіў на продаж дзясяткі гандлёвых аб'ектаў. Пра гэта гаворыцца на сайце ягонага гандлёвага цэнтра "Стралец". Сярод выстаўленых на продаж аб'ектаў значацца ў тым ліку тыя, якія знаходзяцца не толькі ў Полацку і Наваполацку, але таксама ў Магілёве, Гародні, Менску, Бабруйску, піша zerkalo.io.

Полацкі бізнэсовец прадае 32 аб'екты нерухомасці (плюс стаянку) у сямі местах Беларусі. Сярод іх вялікія гандлёвыя цэнтры ў Полацку "Стралец" і "Манеж". Збольшага гэта гандлёвыя цэнтры і будынкі, дзе знаходзяцца аб'екты гандлю.

Аб прычынах продажу не паведамляецца. Сам бізнэсовец сітуацыю не каментуе.

У сацыяльных сетках гандлёвага дома "Стралец" таксама з'явілася інфармацыя аб магчымай ліквідацыі гэтай арганізацыі. У адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і ІП гэтая арганізацыя значыцца як дзейная, а апошнія змены ва ўстаноўчы дакумент юрыдычнай асобы ўносіліся ў снежні 2020 года. Інфармацыю аб магчымай ліквідацыі бізнэсовец таксама не каментуе.

Крыху менш за дзесяць гадоў таму Уладзімір Захараў ужо праводзіў масавы продаж сваіх аб'ектаў. Тады гэта было звязана з інвестыцыямі ў будаўніцтва буйнога гандлёвага цэнтру ў Наваполацку.

Хто такі Уладзімір Захараў

Даўней паведамлялася, што Уладзіміру Захараву належыць большая частка гандлёвых плошчаў у Полацку і Наваполацку. Гэта вялікія гандлёвыя цэнтры, гіпермаркет, рынак "Стралецкі". Даўней Захараў валодаў тэлеканалам "Квант" і газэтай "Інформ-плюс", лікёра-гарэлачным заводам "Вінрэал". У 2013 годзе ў рэйтынгу "Ежедневніка" полацкі бізнэсовец уваходзіў у топ-200 самых уплывовых прадпрымальнікаў Беларусі і займаў 131-ю пазіцыю.

Пра Захарава таксама вядома, што ён прафесійны гулец у покер, пераможца міжнародных турніраў.

У 2020 годзе Полацкі раённы выканкам звярнуўся да Уладзіміра Захарава з просьбай знізіць арэндную плату ў сувязі з «эпідэмічнай сітуацыяй», якая склалася праз каранавірус. Тады прадпрымальнік адказаў уладам смела і даволі цвёрда.

«Калі з гэтага вы хоць нешта зробіце, тады мы лёгка зможам зменшыць арандатарам іхнія абавязанні перад намі. У існых варунках вашага бяздзеяння гэта немагчыма. Не таму, што мы гэтага не хочам, а таму, што вы нічога не робіце», - адзначаў у сваім адказе Уладзімір Захараў.

Бізнэсовец тады пацвердзіў, што сапраўды даслаў такі адказ Полацкаму раённаму выканкаму.

— За тое, што цяпер адбываецца [сітуацыя з каранавірусам], мы хвалюемся не менш, чым улады. Мы не хочам на гэтым зарабляць. Я так адказаў, бо ўжо накіпела. Разам з тым гэты адказ не з'яўляецца антыподным. Улады маюць зрабіць хаця б тое элементарнае, што напрошваецца само сабой. Гэта я і адзначыў у пяці пунктах у лісце. Калі мы [бізнэс і ўлада] не будзем цяпер рабіць нешта разам, нічога не выйдзе, - заяўляў бізнэсовец.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках