23 красавiка 2024, aўторак, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Харватыя перамагла Бразілію і выйшла ў паўфінал ЧС-2022

35
Харватыя перамагла Бразілію і выйшла ў паўфінал ЧС-2022

Вынік матчу вызначылі пэнальці.

Каманда Харватыі падолела Бразілію ў сэрыі пасляматчавых пенальці ў сустрэчы 1/4 фіналу чэмпіянату свету-2022 у Катары.

Асноўны час на стадыёне "Эдукейшн сіці" скончыўся з лікам 0:0. У дадатковы час каманды абмяняліся галамі - 1:1. Нэймар забіў на 105+1-й хвіліне, затым на 117-й хвіліне Бруна Петкавіч зрабіў лік нічыйным.

У серыі пасляматчавых пэнальці футбалісты Харватыі выявіліся больш трапнымі — 4:2. Брамнік Дамінік Лівакавіч адбіў стрэл Радрыгу, а Маркіньёс трапіў у штангу.

У паўфінале турніру ў Катары каманда згуляе з пераможцам матча Нідэрланды - Аргентына, які пачнецца а 22.00 менскага часу.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках