19 красавiка 2024, Пятніца, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскі абласны выканкам хоча адрамантаваць ганак за 60 000 рублёў

8
Віцебскі абласны выканкам хоча адрамантаваць ганак за 60 000 рублёў

Шукаюць выканаўца на распрацоўку будаўнічага праекту.

Каля будынка Віцебскага абласнога выканкама на вуліцы Гогаля збіраюцца рамантаваць ганак. Шукаюць выканаўца на распрацоўку будаўнічага праекту, піша выданне «Народныя навіны Віцебска».

Запыт цэнавых прапаноў для распрацоўкі будаўнічага праекту на аб'екце «Капітальны рамонт ганка адміністрацыйнага будынка Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта на адрасе Віцебск, вул.Гогаля, 6” размясціла ўправа капітальнага будаўніцтва Віцебскага абласнога выканкама.

Праект маюць падрыхтаваць да канца студзеня наступнага года. Прыблізны кошт гэтых работ складае 58 830 рублёў 36 капеек, а фінансуюцца яны за кошт бюджэтных сродкаў.

Віцебскі абласны выканкам размяшчаецца ў гістарычным будынку жаночага духоўнага вучылішча, пабудаваным у 1902 годзе. Ганак будынка - гэта парадны порцік з чатырма масіўнымі калонамі, якія падтрымліваюць балкон актавай залы на другім паверсе.

Будынак з'яўляецца гістарычна-культурнай каштоўнасцю 2-й катэгорыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках