29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Людзі адкрываюць Беларусь нанова»

1
«Людзі адкрываюць Беларусь нанова»
Сяржук Доўгушаў

Ці запатрабаваная беларуская культура ў ЗША?

На жаль, за акіянам яна запатрабаваная нават больш, чым у Беларусі, лічыць музыка Сяржук Доўгушаў.

Творца яшчэ не вырашыў, ці плануе цяпер свой музычны шлях выключна ў эміграцыі ці рыхтуецца да зменаў у Беларусі, але пераезд у сувязі з падзеямі 2020 году стаў вымушаным, распавёў «Радыё Рацыя»:

— Як вы апынуліся ў ЗША? Наколькі даўно вы там знаходзіцеся?

— Я пачынаў ездзіць з 2018 года, у прынцыпе гэта мне дапамагала. Былі першыя выступы, а далей мяне ўжо запрашаюць розныя суполкі беларусаў, а таксама розныя канцэртныя пляцоўкі, я прыязджаю ўжо з выступамі. Вось зараз у мяне быў менавіта такі калядны тур, ад снежня да канца студзеня, гэта каля дзесяці гарадоў і штатаў.

Каляды ў асноўным праходзілі для суполак беларусаў, зараз яны вельмі актыўныя. Збіраюць сапраўды шмат людзей, канешне, у гэтым годзе лакдаўн і каронавірус крыху нашкодзіў нам. Людзі неахвотна ішлі, баяліся менавіта каронавірусу.

Я сам захварэў, калі быў у Вашынгтоне, таму прыйшлося дзесяць дзён пабыць на каранціне і перанесці частку сваіх канцэртаў. Потым я ўжо спакойна ездзіў, выступаў.

Акрамя беларусаў прыходзяць украінцы і амерыканцы, аснову складаюць беларусы, але завітваюць і іншыя нацыянальнасці.

— Наколькі лёгка арганізаваць такі тур?

— Самае складанае — гэта атрымаць візу. У мяне нават аднойчы была адмова, калі ў 2020 хацеў, мне адмовілі. Тры разы я ездзіў, усё было добра, а потым адмовілі. Цяпер у мяне грын-карта, таму ўсё прасцей, галоўнае прыехаць. У Амерыцы працуеш, тут проста даваць канцэрты немагчыма, гэта камерцыйная дзейнасць лічыцца. Для канцэртаў патрэбна іншая віза, яе зараз не даюць з-за ковіда, з-за лакдаўна. Калі ёсць афіцыйныя дакументы, у тым ліку грын-кард, то, канешне, гэта прасцей, можна рабіць канцэрты па квітках.

З лагістыкай усё добра. Напрыклад, мне вельмі дапамагала „Асацыяцыя беларусаў Амерыкі”, яе ўзначальвае Надзея Нортан. Мы адразу напачатку пачалі перамовы. Запрашае адзін горад, адзін штат, другі таксама бачыць гэта. Ёсць ужо суполка, напрыклад на Фэйсбуку „Беларусы ЗША. Разам лягчэй”, якую стварыла Ганна Шарко. Там таксама, калі з’яўляецца нейкая падзея, ініцыятыва, прыязджае нейкі артыст, хто хацеў бы да сябе запрасіць. Адразу хутка рэагуюць, таму што свята, беларускае свята, Каляды, — такая тэма, што канешне хочуць і ў іншыя гарады запрасіць і ў іншыя штаты. З канцэртамі таксама, робяць нейкі канцэрт, прыязджае выканаўца з Беларусі ці беларус, падключаюцца актыўныя арганізатары прадстаўнікоў суполак і кожны займаецца лагістыкай, арганізацыяй і робяць на добрым узроўні.

— На колькі запатрабаваная беларуская культура ў ЗША?

— Я бы сказаў, што заўсёды была, на жаль нават больш, чым у Беларусі запатрабаваная. Тут пытанне, наколькі гэта важна і на колькі гэта проста арганізаваць. У Беларусі зараз гэта вельмі складана, любы канцэрт, любая актыўнасць. Сюды не так часта прыязджаюць выступоўцы з Беларусі, таму вельмі ахвотна, вельмі актыўна запрашаюць. Я раней выступаў у Стэндфардскім універсітэце, у Гарвардскім, у Чыкагскім з лекцыямі-канцэртамі пра традыцыйныя беларускія інструменты і агулам пра культуру, далей планую таксама.

Важна захаваць нашу актыўнасць сярод беларусаў. Зараз Каляды, потым Гуканне вясны, Купалле. Будзем ісці па календару — і дзесьці гэта прэзентаваць упершыню. Як, напрыклад, упершыню адбыліся Каляды ў Каліфорніі, раней такога не было.

Для мяне гэта таксама было вельмі эфектна, калі на вуліцы плюс дваццаць, такое ўспрыманне быццам вясну гукаем, але гэта Каляды. Людзям цікава, асабліва людзям з той хвалі міграцыі, якія мігравалі ў 90-х, у 80-х ці ў пачатку 2000-х. Вядома, што яны не ўсе засталі актыўны момант папулярызацыі традыцыйна беларускай культуры. Для многіх гэта было першае знаёмства, людзі адкрываюць Беларусь для сябе нанова.

Нават не будучы на радзіме, Сяржук Доўгушаў працягвае працу над культурніцкімі праектамі для Беларусі і беларускіх дыяспар па ўсяму свету.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках