28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джулі Фішэр: Лукашэнка страціў давер і легітымнасць у вачах усяго свету

20
Джулі Фішэр: Лукашэнка страціў давер і легітымнасць у вачах усяго свету
Джулі Фішэр

Спецыяльная пасланніца ЗША ў Беларусі дала эксклюзіўнае інтэрв'ю сайту Charter97.org.

«Лукашэнка ўсё часцей дэманструе гатоўнасць аддаць усё ў абмен на тое, каб застацца ва ўладзе. Думаю, што гэта прыводзіць да супярэчнасцяў паміж ім і народам Беларусі. Таксама я бачу, што прадстаўнікам эліты ўсё больш не падабаецца, куды рухаецца Лукашэнка і з якой хуткасцю ён прыводзіць Беларусь бліжэй і бліжэй да Расеі», - заявіла сайту Charter97.org cпецпасланніца ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр. У эксклюзіўным інтэрв'ю амерыканская дыпламатка адказала на пытанні аб расейскіх войсках у Беларусі, новых санкцыях супраць рэжыму Лукашэнкі, а таксама выказала падтрымку беларускаму народу.

— Спадарыня амбасадарка, мы размаўляем з Вамі ў той час, калі на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца беспрэцэдэнтны па маштабах кантынгент расейскіх войскаў. Ёсць сур'ёзная пагроза агрэсіі супраць Украіны. Як ЗША разглядаюць гэтую сітуацыю і ролю Лукашэнкі ў ёй?

— Мы не ведаем, ці прыняла Расея канчатковую пастанову аб далейшым уварванні ва Украіну, але ў яе відавочна ёсць такая магчымасць. Злучаныя Штаты, у цесным супрацоўніцтве з нашымі саюзнікамі і партнёрамі, прапанавалі Расеі шлях урэгулявання, але, у той жа час, мы ўжываем усе разумныя захады для гарантавання ўласнай бяспекі і бяспекі нашых саюзнікаў .

Увод расейскіх войскаў у Беларусь выклікае глыбокую заклапочанасць. І сапраўды гэтак жа, як мы ясна далі зразумець Расейскай Федэрацыі аб сур'ёзных наступствах, з якімі яна сутыкнецца, калі яна нанова развяжа агрэсію супраць Украіны, мы таксама ясна далі зразумець Беларусі, што, калі яна дазволіць выкарыстоўваць сваю тэрыторыю для нападу на Украіну, то сутыкнецца з новым узроўнем эканамічных наступстваў з боку Злучаных Штатаў, а таксама нашых саюзнікаў і партнёраў, незалежна ад таго, ці будзе яна ўдзельнічаць у прыняцці гэтай пастановы ці не.

— Ці падзяляюць ЗША пазіцыю, выказаную шэрагам еўрапейскіх палітыкаў, што расейскія войскі на тэрыторыі Беларусі — гэта акупацыя?

— Прававое вызначэнне акупацыі мае свае асаблівасці. Калі расейскія войскі застануцца на тэрыторыі Беларусі пасля заканчэння вучэнняў, мы, безумоўна, будзем уважліва сачыць за развіццём падзей вакол гэтай прысутнасці.

Калі б расейскія войскі былі размешчаныя ў Беларусі на сталай аснове, я б цалкам чакала адпаведнай пераацэнкі канцэпцыі рэагавання самога NATO.

— ЗША і саюзнікі кажуць аб тым, што калі Крэмль нападзе на Украіну, то будуць уведзены жорсткія санкцыі. Ці ўвядуць санкцыі супраць Крамля, калі расейскія войскі застануцца на тэрыторыі Беларусі?

— Што тычыцца Беларусі, то мы выказалі занепакоенасць наконт нарошчвання расейскай вайсковай моцы. Акрамя пагрозы Украіне і рэгіёну, імклівае разгортванне расейскіх войскаў ці ўсялякая доўгатэрміновая вайсковая прысутнасць Расеі могуць уяўляць пагрозу суверэнітэту Беларусі.

Павелічэнне колькасці расейскіх войскаў у Беларусі можа казаць аб значных зменах у даўняй дактрыне і стратэгіі краіны. Беларусь традыцыйна прытрымлівалася палітыкі нейтралітэту, пра якую Лукашэнка рэгулярна гучна заяўляў шмат гадоў. Але тое, што адбываецца цяпер, і тое, для чаго, як падаецца, адчыняць дзверы прапанаваныя на рэферэндум змены ў канстытуцыі – гэта ўжо зусім іншы падыход.

. Перш за ўсё, гэта крытычна важнае пытанне менавіта для народа Беларусі, яму трэба разабрацца ў тым, хто і чаму ўнёс гэтыя змены.

— Як Вы расцэньваеце заяву Лукашэнкі аб тым, што ён гатовы набыць сучасную расейскую зброю і пакінуць яе на тэрыторыі Беларусі. Сярод іх — сістэмы ЗРК сярэдняй і вялікай далёкасці С-400 «Трыумф», комплексы СПА малой далёкасці «Панцыр-С» і знішчальнікі Су-35. Якія захады могуць быць прынятыя супраць Лукашэнкі, калі ён пойдзе на размяшчэнне расейскай ядзернай зброі на тэрыторыі краіны?

— Давайце вернемся да пастановы Беларусі аб адмове ад ядзернага арсенала ў 1990—х гадах і яе важнасці. Беларусь аддала перавагу адмове ад ядзернай зброі. І, калі Лукашэнка хоча цяпер гэта памяняць то, я мяркую, што ягоная пазіцыя ў гэтым пытанні не супадае з пазіцыяй народа Беларусі. Акрамя ядзернай праблемы, калі Беларусь істотна зменіць сваю палітыку ў дачыненні да войскаў ці ўзбраенняў, мяркую, што NATO разгледзіць пытанне аб увядзенні захадаў у адказ.

— Наколькі сёння магчымае закрыццё пасольства ЗША ў Беларусі ў сувязі з апошнімі ініцыятывамі беларускіх уладаў?

— Пасольства ЗША ў Менску застаецца адкрытым, як і было са студзеня 1992 года — гэта больш за 30 гадоў супрацоўніцтва і дружбы паміж Злучанымі Штатамі Амерыкі і народам Беларусі. У Менску нашы дыпламаты выконваюць цяжкую працу ў складаных умовах . У нас таксама ёсць каманда, якая займаецца пытаннямі Беларусі ў Літве, а таксама іншых суседніх краінах, у Вашынгтоне і ў нашых прадстаўніцтвах пры міжнародных арганізацыях, такіх як АБСЕ і агенцтвы ААН.

Рэжым Лукашэнкі прыняў меры для значнага абмежавання нашага персаналу: як амерыканскіх дыпламатаў, так і мясцовых супрацоўнікаў, якія з'яўляюцца важнай часткай нашай працы для паляпшэння стасункаў паміж дзвюма краінамі і народамі.

Варта адзначыць, што місія Злучаных Штатаў Амерыкі — гэта не адзіная дыпламатычная місія, якая сутыкаецца з такімі перашкодамі. Прычына, з якой рэжым гэта робіць: загадвае паслам і дыпламатам пакінуць Беларусь, абмяжоўвае паездкі і сустрэчы ўнутры краіны, прымушае пасольствы вызваляць супрацоўнікаў ад пасад і закрываць культурныя цэнтры — у тым, што рэжым імкнецца схаваць тое, што адбываецца ўнутры Беларусі. Больш за 1000 палітычных зняволеных знаходзяцца за кратамі, сотні арганізацый грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ закрытыя і абвешчаныя экстрэмісцкімі, а многія сотні дзяржаўных службоўцаў пераследуюць і звальняюць за тое, што яны выказвалі сваё меркаванне — схаваць тое, што яны робяць, немагчыма. Гэтыя дзеянні несумяшчальныя з міжнароднымі абавязкамі Беларусі, прычыняюць непапраўную шкоду Беларусі і беларусам не толькі сёння, але і ў будучыні.

Незалежна ад таго, што чакае нас у будучыні, мы будзем працягваць узаемадзейнічаць з народам Беларусі і падтрымліваць ягоныя намаганні для фармавання больш спрыяльнай будучыні для сябе і сваіх дзяцей.

— Хацелася б падзякаваць ЗША за падтрымку беларускага народа, дарэчы, 3 лютага Сенат ЗША прыняў двухпартыйную рэзалюцыю ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. Наступным крокам можа быць больш жорсткая да рэжыму пазіцыя адміністрацыі прэзідэнта Байдэна?

— Справа свабоды ў Беларусі аб'яднала Вашынгтон, што пацвярджаецца лідарамі Кангрэса з боку абедзвюх партый і ў Сенаце, і ў Палаце прадстаўнікоў цягам больш за 20 гадоў.

Мінулым летам, пасля падпісання Акта аб дэмакратыі ў Беларусі ад 2020 года, былі заснаваныя кокус «Сябры Беларусі» ў Кангрэсе і кокус «Свабодная Беларусь» у Сенаце. Рэзалюцыя Сената ад 3 лютага стала чарговай дэманстрацыяй падтрымкі народа Беларусі і яго дэмакратычных памкненняў з боку Кангрэса.

Кіруючая роля прэзідэнта Байдэна ў падтрымцы дэмакратычнай Беларусі відавочная. Прэзідэнт, дзяржаўны сакратар і дарадца па пытаннях нацыянальнай бяспекі сустракаліся ў ліпені са Святланай Ціханоўскай. У жніўні і снежні Дэпартамент казначэйства ўвёў найбольш жорсткія на сёння санкцыі ў дачыненні да беларускіх юрыдычных і фізічных асобаў, у тым ліку супраць дзяржаўных прадпрыемстваў, прадстаўнікоў органаў улады і іншых асобаў, якія садзейнічаюць рэжыму і такім чынам робяць магчымымі жорсткія рэпрэсіі ў дачыненні да беларускага народа, а таксама парушаюць вяршэнства закону. Акрамя таго, прэзідэнт Байдэн падпісаў новы ўказ, які пашырае нашы паўнамоцтвы для прымянення санкцый у дачыненні да прадстаўнікоў рэжыму і спрыяе нашым намаганням прыцягненнуць Лукашэнку і ягоны рэжым да адказнасці за жорсткія рэпрэсіі супраць беларусаў унутры краіны і за яе межамі. 3 лютага, калі пачаліся зімовыя Алімпійскія гульні, дзяржаўны сакратар Блінкен абвясціў аб абмежаваннях на выдачу віз грамадзянам Беларусі ў адпаведнасці з «Забаронай Хашогі» – інструментам супрацьдзеяння транснацыянальным рэпрэсіям. Гэтыя захады былі накіраваныя супраць некаторай колькасці беларусаў у сувязі з іх удзелам у сур'ёзнай экстэрытарыяльнай дзейнасці супраць апаненаў улады, уключаючы спробу гвалтоўнага вяртання беларускай алімпійскай спартоўкі Крысціны Ціманаўскай падчас Алімпійскіх гульняў у Токіё мінулым летам.

— У галіне практычных крокаў у падтрымку дэмакратыі 8 снежня 2021 года ЗША ўвялі жорсткія эканамічныя санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў, афіляваных з уладамі. Ці разглядаюць ЗША новыя пастановы супраць уладаў у Менску?

— Мы ўвесь час сочым за дзеяннямі, якія робяцца ўладамі Беларусі, і ацэньваем эфектыўнасць дзейных санкцый, а таксама іншых крокаў, якія мы можам зрабіць у будучыні.

Важна адзначыць, што санкцыі ЗША — гэта толькі частка вялікага пазла. Мы вельмі цесна супрацоўнічаем у пытаннях санкцый з такімі партнёрамі, як Еўрапейскі Звяз, Вялікая Брытанія, Канада і іншыя. Усё гэта робіцца, каб паказаць рэжыму, што Захад настойвае на тым, каб улады Беларусі выконвалі свае міжнародныя абавязацельствы і паважалі асноўныя свабоды, а таксама чалавечую годнасць уласнага народа.

Санкцыі звычайна не з’яўляюцца хуткім рашэннем. . Мы бачылі, як Лукашэнка і раней саступаў пад іх цяжарам , напрыклад, вызваляў усіх палітвязняў.. І мы робім выснову, зыходзячы з нядаўняй рэакцыі, што цяперашнія санкцыі ўплываюць.

— Ці гатовы ЗША задзейнічаць механізм так званых другасных санкцый супраць тых кампаній, якія гандлююць з беларускімі прадпрыемствамі з «чорнага спісу»?

— Мы працягваем сачыць за эфектыўнасцю нашых санкцый і за тым, ці трэба іх карэктаваць для дасягнення жаданых вынікаў.

— Вядуцца размовы аб тым, што Расея можа быць адключана ад SWIFT праз яе агрэсіўныя дзеянні супраць Украіны. Ці будзе гэта азначаць, што і беларускі рэжым будзе адключаны ад гэтай сістэмы працяжоў?

— Расея і Беларусь з’яўляюцца асобнымі краінамі і Злучаныя Штаты ставяцца да іх як да такіх,нягледзячы на шматлікія спробы сцерці мяжу паміж Расеяй і Беларуссю.

Мы бачылі, як Лукашэнка цягам амаль усіх 27 гадоў неаднаразова звяртаўся па дапамогу да Расеі. І мы ведаем, што падтрымка не бясплатная. Відавочна, што Расея карыстаецца цяжкім становішчам Лукашэнкі і патрабуе выплаты назапашаных даўгоў. Немагчыма не заўважыць тое , што прысвяціўшы амаль тры дзясяцігоддзі знаходжанню на сваёй пасадзе, заяўляючы аб тым, што ён гарант суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, Лукашэнка ўсё часцей дэманструе гатоўнасць аддаць усё ў абмен на тое, каб застацца ва ўладзе.

Мяркую, што гэта прыводзіць да рознагалоссяў паміж ім і народам Беларусі. Таксама я бачу, што прадстаўнікам эліты ўсё больш не падабаецца, куды рухаецца Лукашэнка і з якой хуткасцю ён набліжае Беларусь да Расеі. Не думаю, што гэтая канцэпцыя карыстаецца шырокай падтрымкай у Беларусі. Беларусына ўсіх узроўняхцвёрда перакананыя, што народ Беларусі , а не Масква, мусіць вызначаць сваю будучыню.

Беларусь і Расея — блізкія партнёры, якія маюць гістарычныя сувязі. Але гэтак жа, як Украінане правінцыя Расеі, а гордая і незалежная краіна, Беларусь таксама самастойная, незалежная, суверэнная дзяржава.

— З прыходам прэзідэнта Байдэна ЗША адыгрываюць надзвычай важную ролю ў барацьбе з адмываннем грошай. Не сакрэт, што рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае карупцыйныя схемы. Ці могуць ЗША пачаць разглядаць рэжым у Менску яшчэ і праз прызму барацьбы з карупцыяй?

— Дзяржаўны дэпартамент і Дэпартамент казначэйства глядзяць праз прызму карупцыі, калі мы ацэньваем шырокае кола асоб і арганізацый на магчымасць прыняцця санкцый. Напрыклад, карупцыя сярод дзяржаўных службоўцаў канкрэтна ўзгадваецца ў якасці аднаго з фактараў, якія неабходна ўлічваць пры вызначэнні санкцый у кожным з Актаў аб дэмакратыі ў Беларусі, прынятых Кангрэсам.

І падчас снежаньскага саміту Прэзідэнта Байдэна аб пытаннях дэмакратыі, Адміністрацыя адназначна ўказала на сувязь паміж барацьбой з карупцыяй і намаганнямі для ўмацавання дэмакратыі ва ўсім свеце. На гэтым саміце дзяржаўны сакратар Блінкен адзначыў, што карупцыя вычэрпвае рэсурсы ўрадаў, якія можна было б выкарыстоўваць у лепшых мэтах, яна спараджае скепсіс і недавер да інстытутаў улады і мае неймаверна разбуральны эфект.

— Тысячы беларусаў працягваюць барацьбу за свабоду. У Вас ёсць магчымасць звярнуцца да іх праз наш сайт. Спадарыня амбасадарка, што б Вы ім сказалі?

— Дзякуй за гэтую магчымасць. Мне хацелася б сказаць наступнае:

Нягледзячы на ўсе арышты, гвалт, катаванні, ціск на незалежныя СМІ і грамадзянскую супольнасць, на тое, што многія тысячы беларусаў былі змушаныпакінуць краіну, нягледзячы на ўсё, што адбылося і прцягвае адбывацца, жаданне беларускага народа быць вольным, выбіраць сваіх уласных лідараў і вызначаць сваю палітычную будучыню, застаецца відавочным.

Важна паназіраць, як складваецца сітуацыя для Лукашэнкі, пасля таго, як ён паўтара гады ігнараваў і заплюшчваў вочы на палітычны крызіс, які ён сам жа і спарадзіў. Ён стварыў гэтую сітуацыю. Ён не хацеў дапускаць нязгодных да выбарчай кампаніі 2020 года, ён не хацеў прымаць крытыку па любых пытаннях, узяць той жа COVID ці базавыя прынцыпы дзяржаўнага кіравання. І ён нясе адказнасць за фальсіфікацыю выбараў і трагічнае выкарыстанне гвалту, якое адбылося пасля гэтага.

Ён спрабаваў адцягнуць увагу, справакаваўшы міжнародныя крызісы — інцыдэнт з Ryanair, штучна створаны міграцыйны крызіс, ваенныя пагрозы ў дачыненні да Украіны. Ён спрабаваў знішчыць апазіцыю, кінуўшы за краты тысячы беларусаў, ад падлеткаў да людзей сталага веку. Ён знішчыў дзясяткі СМІ і сотні грамадскіх арганізацый. Ён адправіў у выгнанне тысячы беларусаў. Лукашэнка страціў аўтарытэт і легітымнасць не толькі ў вачах народа Беларусі, але і ўсяго свету.

Амерыканцы разумеюць, што Беларусь — гэта годная краіна з багатай культурай, гісторыяй, і вялікай будучыняй. Ваша будучыня залежыць ад вас, і Злучаныя Штаты падтрымліваюць вас, як яны гэта рабілі цягам апошніх 30 гадоў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках