28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ягоная асоба пераўтварылася ў магутны сымбаль»

1
«Ягоная асоба пераўтварылася ў магутны сымбаль»

Некалькі фактаў пра Кастуся Каліноўскага.

2 лютага 184 гады таму нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, нацыянальны герой Беларусі, адзін з кіраўнікоў антырасійскага паўстання і дагэтуль адзіно з самых вядомых дзеячаў у пантэоне выбітных гістарычных асобаў.

— Кастусь Каліноўскі — першае імя нашага пантэону, якое адгукаецца на словы «нацыянальны герой Беларусі», — піша мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі. — Ягоная рэальная асоба пераўтварылася ў магутны культурны сымбаль. Ці не наймацнейшы, з усяе пляяды персанажаў літаратуры і мастацтва Беларусі. Вялізная колькасьць вершаў, апавяданьняў і цэлых раманаў, тэатральных спэктакляў і фільмаў, скульптураў, малюнкаў і жывапісных палотнаў прысьвечаная гэтаму чалавеку — герою, якога варта згадаць сёньня і аддаць належную пашану.

У дзень народзінаў нашага нацыянальнага героя згдаем яшчэ некалькі некалькі цікавых фактаў пра яго.

* У 1859 годзе Кастусь Каліноўскі цяжка хварэў на «падучую» — эпілепсію, але дзякуючы грашовай дапамозе ад універсітэта за выдатныя паводзіны змог аплаціць паслугі лекара.

* Пасля заканчэння вучобы ён хацеў працаваць у канцылярыі віленскага ваеннага губернатара, потым спрабаваў уладкавацца следчым у Гародні — ні тое, ні другое не атрымалася зрабіць.

* Настойліва даводзіў, што шляхту трэба знішчыць, як «гнілую і ганргрэнозную касту». Як лічаць даследчыкі, напрыканцы жыцця Каліноўскі адчуў у сабе найбольшую повязь менавіта з сялянствам, якое ў «Лістах з-пад шыбеніцы» называў «Мужыкі беларускія». Пры тым сам ён не баяўся смерці, а шыбеніцы параўноўваў з укрыжаваннем.

* Каліноўскі быў настолькі таленавітым канспіратарам, што, нават меўшы на руках дакладнае апісанне знешнасці, жандармы не маглі яго пазнаць. Калі Каліноўскага ўсё ж арыштавалі (яго выдаў паўстанцкі камісар Магілёўскага ваяводства Вітальд Парфіяновіч), падчас допытаў адмовіўся называць імёны сваіх таварышаў і стараўся адвесці ўвагу следчых ад сваёй каханай Марыі Ямант ды яе сям’і.

* У Беларусі імем Каліноўскага названыя вуліцы ў Мінску (1963 год), Гродне, Жодзіне і Свіслачы.

* Ордэн імя Кастуся Каліноўскага быў заснаваны як найвышэйшая беларуская дзяржаўная ўзнагарода ў 1995 годзе, але яго так ніводнага разу і не ўручылі, а праз дзесяць год наогул афіцыйна скасавалі.

* У 2019 годзе ў Вільні прайшло перапахаванне двух дзясяткаў удзельнікаў паўстання 1863-1864 гг.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках