29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз некалькі месяцаў Пуцін здохне

60
Праз некалькі месяцаў Пуцін здохне
Уладзімір Барадач
ФОТа: DELFI

Камандзір брыгады спецназа Уладзімір Барадач звярнуўся да беларускіх вайскоўцаў.

На YouTube-канале з'явіўся моцны зварот ветэрана Афганскай вайны, палкоўніка спецназа ГРУ Уладзіміра Барадача.

- Беларусы! Таварышы Афіцэры, жаўнеры! Вы - войска народа. Беларускі Народ супраць вайны. Калі вы са зброяй у руках уступіце ва Украіну, мы, беларусы, сатром вас з гэтай зямлі. Першы крок на тэрыторыю Украіны ператварае вас у паліцаяў, здраднікаў, тэрарыстаў, якім не будзе літасці!

Геніяльнасць у прастаце. Пытанне спынення вайны ва Украіне развяжацца на працягу кароткага часу. Каб пазбегнуць вялікай крыві, і вялізных эканамічных страт я прапанаваў у папярэднім відэа развязанне гэтай праблемы.

Аднак вайна будзе працягвацца датуль, пакуль палітыкі не развяжуць свае пытанні. Яны пачынаюць вайну, яны яе і заканчваюць. Самым танным расходным матэрыялам у іх руках з'яўляюцца людзі, жаўнеры.

Беларусы, брацкая, але звар’яцелая Расея вядзе злачынную вайну супраць братоў украінцаў. Славяне выявіліся самымі дурнымі малпамі. Неўзабаве старэйшага брата вылечаць. Голадам, холадам, галечай...

Украіна абараняе сваю краіну, сваю годнасць, сваіх жонак маці і дзяцей. На іхнім баку ўвесь свет. Сусветны розум не памыляецца.

Сапраўдныя беларускія мужчыны ў гэтай сітуацыі павінны ўзяць бок слабейшага брата.

Пакуль што беларускія вайскоўцы прытрымліваюцца нейтралітэту. У гэтай сітуацыі гэта шмат чаго вартае. Аднак Пуцін, які абакраў расейскі народ, у тым ліку і войска, пасылае непадрыхтаваных, галодных жаўнераў і афіцэраў марадзёрстваваць і падыхаць ва Украіну.

Як выявілася, ён пасылае нашых дзяцей не на вайну, а на вяселле ў Малінаўку, куды іх не запрашалі.

У Расеі дастаткова людскога мяса, аднак Пуцін прымушае Лукашэнку і нас беларусаў замазацца ў яго злачынствах. Праз некалькі месяцаў Пуцін здохне.

Але ўсе беларусы, якія зойдуць са зброяй у руках на тэрыторыю Украіны, іх сем'і застануцца ворагамі на стагоддзі. Акрамя таго, яны зганьбяць нашу нацыю, нашу гісторыю і будуць праклятыя беларускім народам.

У мяне адно пытанне да тых, хто зойдзе ва Украіну забіваць нашых братоў.

На якой планеце Пуцін падрыхтаваў вам прытулак??? Вашы адрасы і звесткі ўсім вядомыя. У палон вас, здраднікаў, ніхто браць не будзе. За што вы будзеце забіваць, разбураць і паміраць?!

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках