20 красавiка 2024, Субота, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітыкаў, якія спадзяюцца на Маскву, у Беларусі больш не будзе

76
Палітыкаў, якія спадзяюцца на Маскву, у Беларусі больш не будзе
Наталля Радзіна

Вайна ва Украіне прымусіла ўсіх расплюшчыць вочы.

Галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна мярку, што падзеі ва Украіне паказалі, што ў Беларусі ёсць толькі адзін магчымы шлях - еўрапейскі. Пра гэта беларуская журналістка піша ў «Фэйсбуку»:

- Стала размаўляю з сябрамі з Украіны. Чую шмат страшных гісторый і сведчанняў злачынстваў расейскага войска. Самыя страшныя з іх - пра згвалтаваных жанчын і дзяцей. Гэтыя звяры гвалцяць дзяцей, чуеце?!

Сёння мне распавялі аб 12-гадовай дзяўчынцы, якая стала зусім сівой пасля перажытага жаху, і аб старых, па якіх расейскія жаўнеры стралялі дзеля забавы. Тысячы забітых, закатаваных, замучаных, памерлых з голаду ў акупаваных гарадах украінцаў…

За ўвесь гэты жах Пуціну і яго рэжыму давядзецца адказаць. За гэта давядзецца адказаць Лукашэнку і яго хунце. За гэта так ці інакш адкажуць усе, хто падтрымлівае гэтае злачынства супраць чалавечнасці.

І яшчэ адно я ведаю дакладна: пасля вызвалення ад дыктатуры Беларусь павінна неадкладна выходзіць з усіх навязаных іншай дыктатурай кабальных хаўрусаў, будаваць моцную нацыянальную дэмакратычную дзяржаву і рухацца ў ЕЗ і NATO. Палітыкаў, якія спадзяюцца на Маскву і «мудрага Пуціна» (ці хто там будзе пасля яго), розных аналагаў украінскай АПЗЖ, у нашым жыцці проста не павінна быць. Нам патрэбныя прафесіяналы і патрыёты.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках