19 красавiка 2024, Пятніца, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Велікодная бяседа: як не абцяжарыць страўнік і выйсці з посту правільна

1
Велікодная бяседа: як не абцяжарыць страўнік і выйсці з посту правільна

Парады дыэтолага.

Нястраўнасць, абвастрэнне панкрэатыту або болі ў пячонцы - такі можа быць вынік, калі імкліва выйсці з Вялікага посту. Мноства ўкраінцаў дзеля вайны з Расеяй вымушаныя былі харчавацца непаўнавартасна, і раптоўнае ўжыванне каларыйнай, тлустай ежы ў велікодную нядзелю можа нашкодзіць.

Нават калі вы пасціліся "не на ўсе застаўкі", а пагатоў - калі пільнаваліся Вялікага посту, то важна правільна вярнуцца ў рэжым харчавання - як гэта правільна зрабіць, расказаў алерголаг, трэнер у фітнэсе, заснавальнік Дыэт-цэнтра здаровага харчавання доктара Кушча дыетолаг Аляксандр Кушч.

Чаму пасля посту нельга адразу есці мяса і піць алкаголь?

Калі вы пасціліся або доўга не елі мяса, то арганізм за гэты час адвык ад жывёльнага бялку, пераналадзіўся. Гэта значыць, арганізм атрымаў пэўны сігнал і вымкнуў на гэты час выраб пэўных фэрмэнтаў, якія выпрацоўваюцца падстраўнікавай залозай ды іншымі органамі.

Калі раптам вярнуць мяса, пачнуцца праблемы са здароўем і новы стрэс для арганізма - ад разладу стрававання да больш сур'ёзных наступстваў. А яшчэ жоўцевыводная сістэма можа зазнаць стрэс праз вялікую колькасць мяса і мясных булёнаў, гэта выкліча моцнае аддзяленне жоўці.

Ныркі таксама могуць быць не гатовыя да такога бялковага націску, у выніку здараюцца нырачнае і пячонкавае калаццё, прыступы падагры, разлад стрававання, парушэнні дзейнасці кішачніка. Таму пры праблемах з ныркамі, пячонкай і страўнікам адразу накідвацца на адбіўныя і катлеты небяспечна.

Калі вельмі хочацца выпіць алкаголь, то спыніце выбар на віне. Але разбаўце трунак вадой, лепш без газу. Разбаўляць віно варта з прапорцыі адзін да двух, піць - невялікімі порцыямі. Алкаголь, асабліва моцны, небяспечны тым, што ў арганізме ператвараецца ў этанол, а затым дэгідруецца ў ацэтальдэгід - гэта вельмі таксічны яд для аслабленай за час посту пячонкі.

Як жа правільна выйсці з посту і пачаць есці мяса?

Спачатку пачніце есці бялковую, але лёгкую ежу – яйкі, ікру (усякай рыбы, не канечне чырвоную або чорную), саму рыбу, можна самую недарагую (вараную або запечаную, а не смажаную), кісламалочныя прадукты – кефір, нятлустую смятану, тварог. Таксама:

Незбіранага малака ў першыя дні выхаду з посту ўнікайце. Таксама ежце менш рафінаваных вугляводаў і салодкага.

Лепш есці па 5-6 раз на дзень, дробнымі порцыямі тыя ж лёгкія прадукты і глядзець на рэакцыю арганізма.

Чырвонае мяса ўводзьце ў рацыён у апошнюю чаргу. Ізноў жа, на працягу першага тыдня пасля посту ўстрымайцеся ад смажаных катлет, шашлыкоў, стэйкаў. Памятайце - спачатку варанае або запечанае мяса і пакрысе.

Найлепшыя мясныя стравы пасля посту - гэта субпрадукты. Для адаптацыі арганізма пасуюць пячонка, язык, курыныя сэрцы або паштэты з іх (але хатняга прыгатавання). А вось морапрадуктам скажыце пакуль "не", у аслабленым пастом арганізме такая ежа можа выклікаць дадатковую інтаксікацыю.

Піце таксама шмат чыстай вады, лепш выпіваць шклянку вады за 30 хвілін да або пасля ядзення. Не забывайце пра зёлкавую гарбату, узвар - ён надта добра дапамагае адтоку жоўці. Што да агульнай колькасці - прыслухоўвайцеся да свайго арганізму. Калі ўжо быць дакладным, то трэба выпіваць 300 мл вады на 1 кг ідэальнай вагі - гэта неабходная нам колькасць вадкасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках