25 красавiка 2024, Чацвер, 8:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, які вітамін найболей карысны для сэрца

Навукоўцы высветлілі, які вітамін найболей карысны для сэрца

Даследчыкі вывучылі звесткі 100 тысячах данійцаў.

Навукоўцы з Капенгагенскага ўніверсітэта высветлілі, што высокая канцэнтрацыя ў крыві вітаміну С у выніку ўжывання гародніны і садавіны звязаная са зніжанай рызыкай сардэчна-сасудзістых захворванняў і заўчаснай смерці, піша medicina.ua.

Даследчыкі вывучылі звесткі 100 тысяч данійцаў. Высветлілася, што людзі, якія елі шмат садавіны і гародніны, на 15% радзей пакутуюць ад сардэчна-сасудзістых захворванняў і на 20% радзей паміраюць заўчасна. Гэта звязана з падвышанай канцэнтрацыяй вітаміну Су крыві. Гэты вітамін выконвае мноства функцый у арганізме. Напрыклад, ён дапамагае фармаваць злучальную тканіну. Вітамін С з'яўляецца магутным антыаксідантам, які абараняе клеткі ад пашкоджанняў. Чалавечы арганізм не можа выпрацоўваць вітамін С самастойна, мы павінны атрымліваць яго з ежы. Чаму б проста не выпіць таблетку? Навукоўцы тлумачаць: ужываючы шмат садавіны і гародніны, вы агулам фармуеце правільны лад жыцця, што будзе ўвесь час прыносіць карысць. Акрамя таго, садавіна і гародніна ўтрымліваюць мноства іншых вітамінаў і абалоніну.

Вітамін С шматбаковае ўздзейнічае на арганізм чалавека. Рэгулярнае ўжыванне вітаміну С спрыяе зніжэнню "дрэннага" халестэрыну, стабілізуе ўзровень цукру ў крыві і нармалізуе працэсы згортвання крыві.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках