25 красавiка 2024, Чацвер, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расею пазбавілі права на правядзенне чэмпіянату свету ў хакеі ў 2023 годзе

10
Расею пазбавілі права на правядзенне чэмпіянату свету ў хакеі ў 2023 годзе

Нацыянальныя каманды Беларусі і РФ таксама не выступяць на найбліжэйшай ЧС праз санкцыі ў сувязі з вайной ва Украіне.

Міжнародная федэрацыі хакея адклікае правы на правядзенне чэмпіянату свету ў хакеі 2023 у Расеі. Мерапрыемства павінна было прайсці з 5 да 21 траўня ў Санкт-Пецярбургу.

Як паведамляецца на сайце Міжнароднай федэрацыі хакея, пастанова адклікаць правы на правядзенне чэмпіянату свету ў хакеі 2023 года ў Расеі «прадыктаваная клопатам аб бяспецы і дабрабыце ўсіх гульцоў, афіцыйных асоб, СМІ і заўзятараў». Спаборніцтвы павінны былі прайсці ў Санкт-Пецярбургу з 5 да 21 траўня 2023 года.

Альтэрнатыўны гаспадар чэмпіянату свету будзе зацверджаны падчас Штогадовага кангрэса Міжнароднай федэрацыі хакея, які адбудзецца ў апошні тыдзень чэмпіянату свету ў хакеі з шайбай 2022 года.

Дарэчы, нацыянальныя каманды Беларусі ды Расеі не выступяць на найбліжэйшым чэмпіянаце свету праз санкцыі ў сувязі з вайной ва Украіне. Каманды сустрэнуцца 1 і 2 траўня ў тульскім Лядовым палацы, дзе правядуць таварыскія матчы паміж сабой.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках