28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвійскі спартовец Пуцінс наважыў змяніць прозвішча праз Пуціна

3
Латвійскі спартовец Пуцінс наважыў змяніць прозвішча праз Пуціна
Крыстэнс Пуцінс

Былы саначнік назваў дзеянні Расеі злачынствам.

Былы латвійскі саначнік Крыстэнс Пуцінс наважыў змяніць прозвішча праз вайсковае ўварванне Расеі ва Украіну на загад прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, паведамляе Delfi Sports.

«Засталіся фармальнасці. Вымушаны быў зрабіць гэта, таму што не хачу, каб у будучыні маё імя або імёны маіх дзяцей асацыяваліся з ваенным злачынцам.

Адбылася акупацыя. Расея ўварвалася ва Украіну, а гэта вялікае злачынства, якое я не падтрымліваю. Недапушчальна развязваць вайну ў Еўропе сёння», - сказаў спартовец.

27-гадовы Крыстэнс Пуцінс завяршыў кар'еру пасля сезона-2019/20. У Facebook ён падпісаны як Крыстэнс Родзі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках