24 красавiка 2024, Серада, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінец Новікаў здабыў тытул наймацнейшага чалавека Еўропы

7
Украінец Новікаў здабыў тытул наймацнейшага чалавека Еўропы
АЛЯКСЕЙ НОВІКАЎ

Украінскі стронгмэн перамог у турніры ў Вялікабрытаніі.

Украінскі стронгмэн Аляксей Новікаў здабыў тытул наймацнейшага чалавека Еўропы на спаборніцтвах у брытанскім Лідсе, піша Tribuna.com.

Турнір складаўся з пяці практыкаванняў - у двух з іх украінец заняў першае месца. У выніку Новікаў набраў 52 балы і стаў пераможцам турніру.

У першую тройку ўвайшлі Люк Столтмэн з Шатландыі і грузін Канстанцін Джанашыа. Яшчэ адзін украінец Павел Кардыяка набраў 37 балаў і стаў чацвёртым.

Аляксей Новікаў падчас узнагароджання папрасіў прысутных ушанаваць хвілінай маўчання ўсіх загінулых на вайне ва Украіне.

«Дзякуй за падтрымку, Лідс. Гэтую перамогу я прысвячаю Украіне. Мы пераможам, мы самыя моцныя, запомніце гэта. Мы пераможам і будзем самай квітнеючай краінай у свеце, мы будзем жыць вельмі добра. Я вам гэта абяцаю. Я шмат падарожнічаю і ведаю, што Украіна - сапраўды найлепшая краіна. Я не хачу жыць у нейкай іншай краіне. Слава Украіне!», - сказаў чэмпіён пасля сваёй перамогі.

Варта адзначыць, што ў 2020-м годзе ўкраінец стаў наймацнейшым чалавекам у свеце. На турніры Arnold Strongman Classic Новікаў заняў другое месца ў гэтым годзе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках