29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: ЗША перададуць Украіне новыя мадэлі дронаў-камікадзэ

17
Bloomberg: ЗША перададуць Украіне новыя мадэлі дронаў-камікадзэ

Яны здольныя знішчаць танкі.

ЗША маюць намер замовіць у падрадчыкаў і перадаць Украіне 10 найноўшых беспілотнікаў «Switchblade-600», узброеных супрацьтанкавымі боегалоўкамі. Пра гэта піша Bloomberg са спасылкай на крыніцы.

Гэтыя дроны будуць закупляцца наўпрост у вытворцаў, а не давацца з існых запасаў. Гэтыя беспілотнікі ідуць у дадатак да 100 дронаў «Switchblade-300» у рамках вайсковай дапамогі ЗША на 800 млн даляраў, якая была абвешчана 16 сакавіка.

Switchblade 600 – гэта дрон-камікадзэ кампаніі AeroVironment. Ён абсталяваны супрацьтанкавай боегалоўкай, прызначанай для знішчэння або вываду са строю бронетэхнікі.

Беспілотнік можа пашкоджваць цэль аўтаматычна. Ён абсталяваны сэнсарамі і відэакамерамі, з дапамогай якіх аператар можа назіраць за знішчэннем жывой цэлі ў рэжыме рэальнага часу. Упраўленне адбываецца праз планшэт.

Вага дрону — 54,4 кг. Ён можа лятаць на працягу 40 хвілін, а далёкасць яго дзеяння складае 40 км.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках